19 кастрычніка 2021 года ў сценах гімназіі адбылася літаратурная сустрэча ў гонар памяці У. І. Нядзведскага, чыё імя носіць наша навучальная ўстанова з 2005 года. Пазнаёміцца бліжэй з гасцямі пашанцавала вучням 7-га, 8-га і 9-га класаў. Да вучняў завіталі літаратары Лунінеччыны: Віктар Андрэевіч Пінігін, Вольга Сцяпанаўна Грыдзюшка і Валянціна Іванаўна Трухнова. Паэты выступілі перад дзецьмі і пазнаёмілі іх са сваёй творчасцю.
Па добрай традыцыі, у гэты дзень навучэнцы, якія праявілі сябе ў літаратурнай дзейнасці, былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі. У дадзеным навучальным годзе граматамі гімназіі былі адзначаны вучаніцы 11 класа Баязітава Дар'я і Літвіновіч Святлана, вучань 10 класа Татур Раман, а таксама вучаніца 9 класа Хвесюк Міхайліна. Граматы пачынаючым літаратарам уручылі госці гімназіі.
Вялікую ўдзячнасць усім гасцям за праяўленую ўвагу да гімназіі выказаў дырэктар С.П.Высоцкі. Такія творчыя мерапрыемствы даюць магчымасць пачуць мілагучную родную мову з вуснаў беларускіх пісьменнікаў сучаснасці, пазнаёміцца з літаратурай роднага краю і набыць кнігі з аўтографамі аўтараў.
На памяць пра сустрэчу засталіся не толькі ўражанні, але і сумесныя фатаграфіі з удзельнікамі сустрэчы.
Подробнее...