Вясёлы ладзім карагод, вясну гукаем ля варот
Выхаванцы старэйшай групы №10 правялі абрад "Гуканне вясны". Дзеці ўспомнілі песні і заклічкі, якія здаўна традыцыйна выкарыстоўваліся для зазывання вясны. А на прагулцы, па народнай традыцыі, развесілі на кусты і дрэвы папяровых птушачак. Спадзяёмся, што вясна будзе радаваць сваім выдатным надвор'ем!