Вясёлы ладзім карагод, вясну гукаем ля варот

Вясёлы ладзім карагод, вясну гукаем ля варот

 

Выхаванцы старэйшай  групы №10 правялі абрад "Гуканне вясны". Дзеці ўспомнілі песні і заклічкі, якія здаўна традыцыйна выкарыстоўваліся для зазывання вясны.  А на прагулцы, па народнай традыцыі, развесілі на кусты і дрэвы папяровых птушачак. Спадзяёмся, што вясна будзе радаваць сваім выдатным надвор'ем!

 

Святa пeceнькaй cycтpaкaeм, вяcнy вeceлa мы гyкaeм:

«Жaвapoнaчкi, пpыляцiцe, цёплa лeцeйкa пpыняciцe».

Хoдзiм paдacнa кapaгoдaм. Bыглянь, coнeйкa, дaй пaгoдy!

Шчacцe-дoлeчкy мы гyкaeм, мы зямлю cвaю aдмыкaeм.

«Жaвapoнaчкi, пpыляцiцe,зямлю-мaтyxнy aбyдзiцe».

Жытa-жыцeйкa xaй pyнee, квeткi-кpacaчкi xaй квiтнeюць.

Святa шчыpae мы cycтpэлi. Птyшкi з выpaю пpыляцeлi.

                                                    Васіль Жуковіч "Гуканне вясны"

Звычай праводзіць зіму і сустракаць вясну сыходзіць сваімі каранямі ў мінулае. Месца святкавання выбіраецца на ўзвышшы, прасторнае і светлае, усё навокал упрыгожваецца стужкамі, рознакаляровымі папяровымі птушкамі, вырабамі з каляровых нітак, тканін і прыродных матэрыялаў. Самаробных птушачак мацавалі як мага вышэй, каб тыя птушкі, якія паляцелі восенню на поўдзень, хутчэй іх заўважылі. Таксама ўпрыгожваліся хаты, садовыя дрэвы, гаспадарчыя пабудовы. Традыцыйна пякліся «буські» — невялікія птушкі са звычайнага цеста (мука, вада, соль). Буські раскладваліся ў акрузе, каб таксама прыцягваць увагу птушак, якія, згодна павер'ю, прынясуць вясну на сваіх крылах.

 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.