Традыцыя правядзення беларускіх народных свят у нашым дзіцячым садку існуе даўно і стала добрай звычкай. На працягу некалькіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных народным святам. Але адно з самых любімых свят, як у дзяцей, так і ў дарослых – гэта Калядкі.
Дзецям вельмі падабаецца сустаркаць у гасцях ражаных узрослых і дзяцей, прымаць удзел у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, частаваць, слухаць вясёлыя песенкі – калядкі, якія славяць гаспадароў за шчодрасць, дабрату, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь год.
Вялікую радасць на вуліцы, у хаты
Прынеслі Каляды – зімовыя святы.
Прынеслі забавы, і жарты, і песні,
Загадкі, і гульні, і танцы і песні.
Каляда, каляда,
Хай абходзіць вас бяда.
І няхай на ваш парог
Прыйдзе радасць у Новы год!
Подробнее...