МІКАШЭВІЦКАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

МІКАШЭВІЦКАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Мікашэвіцкая пасялковая бібліятэка была арганізавана ў складаны пасляваенны час і вядзе свой летапіс з 1946 года. Некалькі стэлажоў з кнігамі ў парткабінеце мясцовага Савета – такой была першая бібліятэка ў Мікашэвічах. Кнігі выдавалі работнікі парткабінета. Але фонд папаўняўся хутка. За няпоўных 2 гады ён папоўніўся настолькі, што калі 1студзеня 1948 г. бібліятэку ўзначаліла маладая выпускніца культасветвучылішча Клеўжыц Алена Ягораўна, пад бібліятэку было адведзена асобнае памяшканне. З успамінаў Алены Ягораўны: “Мяне назначылі загадчыцай бібліятэкі. Працавалі мы ўдваіх з Зайцавай Лідзіяй Яфімаўнай. Фонд бібліятэкі налічваў дзве з паловай тысячы выданняў. Бібліятэка займала адно памяшканне для абслугоўвання чытачоў і яшчэ адно – кнігасховішча”.

Ішоў час, фонд бібліятэкі рос, патрабавалася большае памяшканне. Такое памяшканне знайшлося ў старым будынку дзіцячага дому. Здавалася ўсе ішло выдатна, але здарылася непрадказальнае – у 1954 годзе адбыўся пажар. Спачатку загарэўся хлеў аднаго з мясцовых жыхароў, потым магазін, аптэка і … бібліятэка. Людзі не ведалі, што ратаваць у першую чаргу. Пасля пажару ў фондзе засталося толькі 3 тыс. экзэмпляраў кніг.

Але паселак не мог заставацца без бібліятэкі. Кнігі зноў былі размешчаны ў былым парткабінеце. А руплівыя жыхары паселка арганізавалі народную будоўлю новага будынку пад бібліятэку. У 1957 годзе будоўля была скончана, і бібліятэка размясцілася ў новым будынку па вуліцы Чыгуначная. Старажылы і цяпер памятуюць той велічны белакаменны будынак.

Б ібліятэка стала гордасцю паселка і сапраўдным культурным цэнтрам Мікашэвіч. Работнікі бібліятэкі ўсе свае сілы і ўменні аддавалі рабоце з чытачамі.

1964 годзе бібліятэцы было прысвоена званне “Лепшая бібліятэка раена”, а Алена Ягораўна і Лідзія Яфімаўна атрымалі званне ўдарнікау камуністычнай працы. Аб гэтым пісалі ў раеннай газеце “Ленінскі шлях” ад 21 сакавіка 1964 года: “Работнікі бібліятэкі праводзяць вялікую работу па прапагандзе кнігі. У бібліятэцы есць некалькі прыгожа аформленых кніжных выставак, стэндаў: па атэізму, хіміі, перадавому вопыту ў сельскай гаспадарцы і іншыя. Рэгулярна яны арганізоуваюць канферэнцыі чытачоў, літаратурныя вечары, дыспуты.”

Праходзяць гады. Наступіў 1976 год. Ужо 28 гадоў узначальвае Мікашэвіцкую пасялковую бібліятэку камуніст Алена Ягораўна Коршунава. Маладая жанчына ўжо выйшла замуж і паспела падгадаваць двух дзетак. Але работа для яе заўседы ў першую чаргу. Мікашевіцкая бібліятэка застаецца даволі буйной установай культуры раена. У бібліятэцы налічваецца 25 тысяч тамоў мастацай, грамадска-палітычнай, сельскагаспадарчай і іншай літаратуры. 1455 чалавек з’яуляюцца пастаяннымі чытачамі. Пры бібліятэцы працуе чатыры кніжныя перасоўкі. Надзейныя памочнікі ў працы Алены Ягораўны – загадчыца чытальнай залы Лідзія Яфімаўна Зайцава і бібліятэкар Зоя Іванаўна Несцярэнка.

Калі у 1978 была праведзена цэнтралізацыя сеткі масавых бібліятэк, Мікашэвіцкая пасялковая бібліятэка увайшла у склад цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Лунінецкага раена і была вызначана як пасялковая бібліятэка-філіал № 1, якой і застаецца па сеняшні час.

Алена Ягораўна Коршунава ўзначальвала бібліятэку да 1988 года. Усе жыцце гэтай сціплай, стараннай жанчыны было прысвечана рабоце.

З 1988 года пачынаецца новы віток гісторыіі бібліятэкі. З 1988 года па 1995 бібліятэку ўзначальвала Несцярэнка Зоя Іванаўна. Бібліятэка жыла паўсяддзеннымі клопатамі. Звычайнымі для чытачоў былі бібліяграфічныя агляды літаратуры, дыспуты, вечары. Кніга для Зоі Іванауны з самага дзяцінства была самым надзейным сябрам і памочнікам. Яна і зараз, пайшошы на заслужаны адпачынак, заўседы з радасцю прыходзіць у бібліятэку, у якой працавала ўсе жыцце.

У 1995 годзе бібліятэку ўзначаліла Пуляк Ала Адамаўна, а праз год бібліятэка атрымала новую прапіску: пераехала ў новы ўтульны будынак па вуліцы Першамайскай.

Паселак Мікашевічы рос і пашыраўся, узрастаў і ўзровень чытачоў бібліятэкі. І вось, нарэшце восенню 2005 года паселак атрымаў статус горада, адпаведна і Мікашэвіцкая гарпасялковая бібліятэка змяніла свой статус і стала гарадской.

На новую ступень узнялася і работа бібліятэкі. Мікашевіцкая гарадская бібліятэка ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з сацыяльна-эканамічнымі, культурнымі і духоўнымі запатрабаваннямі насельніцтва рэгіена. Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі з’яуляюцца: садзейнічанне адраджэнню і развіццю культурных традыцый і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, забеспячэнне запытаў чытачоў сучаснымі сродкамі інфармацыі.

У бібліятэцы рэгулярна праходзяць сустрэчы з цікавымі людзьмі, літаратурныя вечары, віктарыны, урокі памяці, урокі гісторыі. Значная ўвага надаецца адраджэнню народных традыцый, фальклорных свят, свят народнага каляндара. Пры бібліятэцы ўжо доўгія гады працуе клуб аматараў літаратуры і краязнаўства “Крынічка”. Наведваюць бібліятэку і знакамітыя людзі. Чытачам вельмі спадабалася сустрэча з сучасным беларускім паэтам Леанідам Дранько-Майсюком.

На сеняшні дзень (2008 год) у бібліятэцы працуюць 4 спецыялісты. Загадчыца бібліятэкі – Пуляк Ала Адамаўна. На абанеменце ўжо шмат гадоў працуе Адамец Марыя Іванаўна, поруч з ей – Аляксейчык Валянціна Валер’еўна. У чытальнай зале гаспадарыць Катовіч Сняжана Мікалаеўна. Фонд бібліятэкі складае звыш 36 тысяч экзэмпляраў выданняўі. Як не адзначыць, што ў склад фонду ўваходзяць нават электронныя носьбіты. Бібліятэка разам са сваімі чытачамі зрабіла смелы крок у ХХІ стагоддзе. Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка абсталявана сучаснымі тэхнічнымі сродкамі: камп’ютарам, шматфункцыянальным прынтарам -3300, які выкарыстоўваецца як прынтэр, ксеракс і сканер. Абслугоўванне чытачоў паднялося яшчэ на больш высокую ступень пасля падключэння да Інтэрнэт. З дапамогай бібліятэкара чытачы маюць магчымасць увайсці у сусветную павуціну і знайсці адказ на самае складанае пытанне. Паступова бібліятэка ператвараецца у сучасны інфармацыйны цэнтр.

Больш чым 60 год аддзяляюць нас ад 1946 году, гэта не малы тэрмін для правінцыяльнай бібліятэкі. У нас шмат дасягненняў, але наперадзе новыя вяршыні і бібліятэкары не сядзяць склаўшы рукі, яны заўседы ў пошуку, у творчай рабоце.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.