Памяці У. І. Нядзведскага прысвячаецца ...
17 кастрычніка 2017 года ў сценах гімназіі адбылася літаратурная вечарына ў гонар памяці У. І. Нядзведскага, чыё імя носіць наша навучальная ўстанова з 2005 года. Вядучыя мерапрыемства (Царык Паліна і Лунцэвіч Максім, вучні 11 класа) у вершаванай форме напомнілі ўсім асноўныя старонкі біяграфіі пісьменніка-земляка. Біяграфічныя звесткі пра творцу дапоўнілі вершы Уладзіслава Іосіфавіча ў выкананні навучэнцаў гімназіі: Скакалкіна Яраслава (7 клас), Корнева Ягора (8 клас), Войткуса Івана (5 клас). Гледачы асабліва цёпла ўспрынялі песню на словы Нядзведскага "А спаткання няма", якую вучні 10 класа Пуцель Анастасія і Цярэня Уладзімір самі паклалі на музыку.