Цікава прайшоў занятак па развіццю мовы і культуры маўленчых зносін ў старэйшай групе №9. Дзеці з задавальненнем папрацавалі з лэпбукам, які накіраваны на замацаванне правіл паводзін на дарозе, назваў дарожных знакаў, машын спецыяльнага назначэння. Выхаванцы пагулялі ў гульню "Складзі карцінку", "Дарожная сітуацыя" і "Лабірынты".
Дзякуючы гульне "Зімовыя забавы", дзеці яшчэ раз паўтарылі правілы паводзін ў час катання з горкі зімою на санках, у марозны дзень. І, разумеецца, прагаварвалі ўсе незнаемыя словы на беларускай мове.
Мне купілі санкі,
Санкі - самакаты.
І пабеглі шпарка
Мы на горку з братам.
Снежныя падушкі
Беллю вабяць вокі.
Мы ляцім, бы птушкі.
Мы ляцім далёка.
Кожны выхаванец прааналізаваў сюжэт на карціне, абазначыў апасныя месцы знакам, даў ацэнку паводзін дзяцей і саставіў ланцужок з картак "Што далей?"
Подробнее...