Фальклорнае свята "Гуканне вясны"

14 сакавіка ў сярэдняй групе №11 нашай дашкольнай установы адбылося фальклорнае свята “Гуканне вясны”. Мэтай свята было фарміраванне цікавасці да беларускай мовы, жаданне авалодваць ёю, садзеянне асваенню новымі ведамі пры ўдзеле ў фальклорным свяце, выхоўванне эмацыянальнага водгука і пачуцця радасці і гонару за родны кут.








