Вусны часопіс «Роднага слова сэрцам краніся»

У ДУА «Яслі – сад № 2 г. Мікашэвічы» для педагогаў было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса «Роднага слова сэрцам краніся». Мэта дадзенага мерапрыемства: садзейнічаць павышэнню ўзроўню ведаў педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі. Вусны часопіс складаўся з пяці старонак:

- Крыжаванка на тэму: «Ці ведаеце вы…»

- Экскурсія «Святы беларускага народа».

- Прэзентацыя вучэбна – наглядных дапаможнікаў «Мы гуляем, вывучаем, гаворым і разумеем».

- «Вырашым праблему - адкажам на пытані».

- Памятка для бацькоў на тэму: «Не маўчы па – беларуску».

З педагогамі была праведзена экскурсія, дзе яны атрымалі цікавыя звесткі аб святах, разгадалі крыжаванку. Галоўны рэдактар ​​падзяліўся карыснымі парадамі аб тым, як развіць цікавасць дзяцей да беларускай гаворкі. Усе ўдзельнікі дадзенага мерапрыемства атрымалі памяткі для бацькоў на тэму: "Не маўчы па - беларуску". Кожны педагог расказаў пра асаблівасці свайго вучэбна –нагляднага дапаможніка «Мы гуляем, вывучаем, гаворым і разумеем».

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter