Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага адзначаецца ва ўсім свеце кожны год як напамін аб неабходнасці садзейнічання развіццю шматнацыянальнасці моўнай культуры, яе разнастайнасці і шматмоўю. У нашай установе адукацыi   "Яслі-сад № 1 г. Мікашэвічы" у гэты дзень прайшлi розныя мерапрыемствы з дзецьмi, якія накіраваны на садзейнічанне павазе, а таксама на заахвочванне роднай беларускай мовай.

Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавацелю.

Навучанне дзяцей роднай мове, авалоданне яе багаццем надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная мова спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці."Беларуская мова – мелодыя сэрца", "Каб любіць Беларусь нашу мілую…" гучалі неаднаразова словы у гэтыя днi з вуснаў дзяцей  і педагогаў.

Любіце і шануйце родную мову!

Родная мова - народа здабытак,

Ён з дзяцінства кожнаму з нас знаёмы,

Вершы і проза, казкі і паданні,

Усё міла нам на мове роднай!

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.