Ветэрана педагагічнай працы Наталлю Кашэвіч і настаўніка беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г. Мікашэвічы Ірыну Бездарогаву аб'ядноўвае не толькі кроўная сувязь, але і любоў да настаўніцтва і дзяцей. Прадстаўніцы гэтай сямейнай дынастыі аддана 76 гадоў!
— Для маіх бацькоў Лунінеччына стала другой радзімай у 1971 годзе, - расказвае Ірына Іосіфаўна. - Мама — выпускніца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прыехала разам з татам і ўладкавалася ў цяперашнюю СШ №1. Выкладала матэматыку, працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. З надыходам пенсійнага ўзросту перайшла ў СШ №3 г. Мікашэвічы, дзе працягвала
педагагічную справу.
Iрыну Бездарогаву з дзяцінства захапляла маміна інтэлігентнасць, пастаянная самаадукацыя, любоў да кніг. Пасля школы Ірына Іосіфаўна вырашыла таксама стаць настаўніцай. Яшчэ адным немалаважным фактарам, які паўплываў на прафесійны выбар, было і тое, што ў СШ №1 г. Мікашэвічы адкрылі педагагічны клас. Там сабралі навучэнцаў, якія планавалі звязаць дарослае жыццё са школай.
- Гэта быў сумесны праект раённага аддзела адукацыі, яго ў той перыяд узначальваў Уладзімір Лук'янавіч Філіновіч, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, - гаворыць суразмоўніца.
- Калі абвясцілі набор, жадаючых вучыцца там аказалася многа: конкурс быў амаль два чалавекі на месца, Дакументы падалі не толькі старшакласнікі з Мікашэвіч, Сітніца, Сітніцкі Двор, Любань, Багданаўка і іншыя сельскія населеныя пункты нашага раёна — па кандыдатах, без перабольшвання, можна было вывучаць геаграфію раёна.
Прайшоў час, і яны вярнуліся ў розныя школы Лунінеччыны настаўнікамі. Напрыклад, у адзін час у СШ №1 г. Мікашэвічы працавалі педагогам! звыш 10 выпускнікоў таго асаблівага класа.
- Закончыла Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж па спецыяльнасці «Беларуская мова | літаратура, нямецкая мова». Потым — вучоба ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Год адпрацавала ў адной з вясковых школ у Буда-Кашалёўскім раёне і вярнулася ў Мікашэвічы, у родную СШ №1. Здаецца, гэта было зусім нядаўна, Таму нават самой не верыцца, што 2023/24 навучальны год у мяне 30-ты,юбілейны, - усміхаецца Ірына Іосіфаўна.
Мая суразмоўніца шмат чаго ўзяла на ўзбраенне з педагагічнага вопыту мамы. У тым ліку - у зносінах з вучнямі. Таму настаўніца Ірына Бездарогава заўсёды рада усiм падапечным — цяперашнім і былым, якія наведваюць са “справаздачамі”, што адбылося ў іх жыцці. Значыць, настаўніцтва, як і раней, справа важная і патрэбная.
Подробнее...