Вернутыя імёны

Некаторыя ўраджэнцы Лунінеччыны былі гвалтоўна рэпрэсіраваны яшчэ да ўваходжання Заходняй Беларусі ў СССР — частка з іх з 20-ых гадоў жылі ў Савецкім Саюзе, служылі ў Чырвонай Арміі, а шмат хто перайшоў цераз мяжу ў БССР у пошуках лепшай долі. Аднак замест заможнага жыцця пры калгасным ладзе яны марнаваліся ў лагерах вядомага цяпер ГУЛАГа. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у верасні 1939 г. сталі больш масавымі рэпрэсіі, якія пачаліся неўзабаве. Амаль адразу ж былі арыштаваны буйныя польскія чыноўнікі, памешчыкі, уладальнікі прадпрыемстваў, афіцэры, палітычныя дзеячы. У лютым 1940 г. пад прымусам былі вывезены разам з сем'ямі ў Сібір мясцовыя чыноўнікі, асаднікі, служачыя лясной аховы. Праз два месяцы такі ж лёс напаткаў сем'і "кулакоў". Летам 1940 г. былі высланы бежанцы з Польшчы, якія пасля нападу на яе Германіі ўцяклі ў Заходнюю Беларусь. Гэты тэрор працягваўся да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Пачынаючы з 50-ых гадоў, але асабліва ў апошні час, многія з нашых рэпрэсіраваных землякоў былі рэабілітаваны. Сярод іх — людзі рознага ўзросту, прафесій, нацыянальнасцей. Аб'яднала іх адно — усе яны сталі бязвіннымі ахвярамі антычалавечай тэрарыстычнай машыны.

Спіс, складзены Т.В. Канапацкай на падставе матэрыялаў Брэсцкай абласной пракуратуры з дапамогай яе супрацоўнікаў Сяргея Аляксандравіча Дзікарава і Іны Іванаўны Ермоковай, а таксама старшыні камісіі пры Брэсцкім аблвыканкаме па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрэсій 20 — 80-ых гадоў і ўвекавечванні іх памяці Уладзіміра Рыгоравіча Панасюка.

Мікашэвіцкі пассавет

Акінчыц Ніна Іванаўна, н. у 1924 у м. Мікашэвічы, не працавала. Арыштавана 26.03.1940. Асуджана 19.10.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітавана 21.08.1989.

Альшэўскі Федзеліс Феліксавіч, н. у 1902 у г. Брэст-Літоўск, саставіцель паяздоў ст. Мікашэвічы. Арыштаваны 26.03.1940. Асуджаны 9.09.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 24.07.1989.

Аляшкевіч Іван Фёдаравіч, н. у 1901 у г. Лунінец, намеснік начальніка пажарнай аховы Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 6.02.1941. Асуджаны 21.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 24.05.1989.

Арлоўскі Франц Вікенцьевіч, н. у 1883 у г. Баранавічы, гандляр пры Польшчы, служачы "Стражы абывацельскай", потым — селянін м. Мікашэвічы. Арыштаваны 4.11.1940. Асуджаны 28.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 28.04.1989.

Асінскі Іван Ільіч, н. у 1909 у в. Моршчынавічы, селянін. Асуджаны 12.09.1931. Рэабілітаваны 3.07.1956.

Баброўскі Вільгельм Вікенцьевіч, н. у 1875 у в. Новыя Валокі Шумінскага павета Мінскай губерні, майстар Мікашэвіцкай фанернай фабрыкі. Арыштаваны 5.10.1939. Асуджаны 25.06.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 30.06.1989.

Віткоўскі Ян Станіслававіч, н. у 1897 у в. Сітронне (Польшча), уладальнік прыватнага рэстарана ў м. Мікашэвічы ў перыяд Польшчы. Арыштаваны 31.03.1940. Асуджаны 9.07.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 27.04.1989.

Войтчак Аляксандр Станіслававіч, н. у 1900 у в. Местунь Рэгіменскай воласці Ціханаўскага павета, рабочы Мікашэвіцкага фанернага завода 1. Арыштаваны 3.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 24.07.1989.

Вячэрак Бальтазар Андрэевіч, н. у 1898 у в. Лешанкі Лукаўскага павета (Германія), бракёр Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 20.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 24.07.1989.

Генік Лейба Мордухавіч, н. у 1922 у г. Лодзь (Польшча). 24.11.1939 нелегальна перайшоў мяжу з Германіі ў СССР, падвозчык Мікашэвіцкага фанернага завода 1. Арыштаваны 1.02.1941. Асуджаны 3.06.1941 да5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 24.05.1989.

Глух Войцэх Андрэевіч, н. у 1902 у в. Будкі Арадомскай губерні (Германія), машыніст Мікашэвіцкай электрастанцыі. Арыштаваны 20.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 24.07.1989.

Гмыль Іосіф Мартынавіч, н. у 1897 у в. Падстарынне Мінскай губерні, рабочы Мікашэвіцкай фанернай фабрыкі. Арыштаваны 10.10.1939. Асуджаны 27.06.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 17.05.1989.

Даўгапяты Моўша Ісакавіч, н.у 1906, у м. Лахва, буйны гандляр пры Польшчы ў м. Мікашэвічы. Арыштаваны 17.11.1939. Асуджаны 5.08.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 30.06.1989.

Замайскі Густаў Густававіч, н. у 1909 у в. Добрае Дрэва Пінскага р-на, буйны памешчык пры Польшчы, потым рабочы лесапільнага завода ў м. Мікашэвічы. Арыштаваны 30.10.1940. Асуджаны 12.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 6.05.1989.

Звінагродскі Іван Калінавіч, н. у 1907 у с. Казераўка былога Ліціцкага павета, ляснік пры Польшчы, потым цыркуляршчык Мікашэвіцкай фанернай фабрыкі. Арыштаваны 2.02.1941. Асуджаны 1.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 31.07.1989.

Зембік Вацлаў Францавіч, н. у 1908 у в. Жураў (Польшча), токар на фанерным заводе ў м. Мікашэвічы. Арыштаваны 20.06.1940. Асуджаны 9.01.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 15.08.1989.

Кавалеўскі Мечаслаў Іванавіч, н. у 1910 у в. Міхедавічы Мазырскага павета, памочнік ляснічага ў м. Мікашэвічы. Арыштаваны 17.11.1939. Асуджаны 28.08.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 24.07.1989.

Каган Шамай Невахавіч, н. у 1895 у г. Пінск, галоўны бухгалтар Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 6.02.1941. Асуджаны 3.06.1941 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 25.07.1989.

Казлоўскі Фердынанд Фабіянавіч, н. у 1910 у г. Кобрын, буйны памешчык пры Польшчы, потым рабочы Мікашэвіцкага лесапільнага завода. Арыштаваны 30.10.1940. Асуджаны 12.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 6.05.1989.

Коль Станіслаў Іванавіч, н. у 1890 у в. Брынёва Мазырскага павета, качагар Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 2.02.1941. Асуджаны да 8 гадоў ВПЛ Рэабілітаваны 23.06.1989.

Купсць Антон Канстанцінавіч, н. у 1895 у в. Доўманты былой Ковенскай губерні, рабочы Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 17.01.1941. Асуджаны 28.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ Рэабілітаваны 9.06.1989.

Купсць Іосіф Антонавіч, н. у 1922 у м Мікашэвічы, сартавальнік Мікашэвіцкай фанернай фабрыкі. Арыштаваны 20.03.1940. Асуджаны 19.10.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 21.08.1989.

Лазар Баляслаў Пятровіч, н. у 1904 у г. Пінск, лушчыльшчык на Мікашэвіцкім фанерным заводзе. Арыштаваны 20.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 27.04.1989.

Лепка Ян Пятровіч, н. у 1920 у в. Баранаўка былой Томскай губерні, сталяр Мікашэвіцкай фанернай фабрыкі. Арыштаваны 30.03.1940. Асуджаны 10.09.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 11.07.1989.

Ліс Ігнат Ігнатавіч, н. у 1908 у с. Юзефаў Калішскай вобл., дзяжурны слесар Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 2.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 4.08.1989.

Лукашонак Рэгіна Іосіфаўна, н. у 1922 у м. Мікашэвічы, не працавала. Арыштавана 26.03.1940. Асуджана 19.10.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітавана 21.08.1989.

Лукашэвіч Іван Фёдаравіч, н. у 1899 у в. Сітніца. селянін. Арыштаваны 29.04.1940. Асуджаны 9.01.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 15.08.1989.

Любіцкі Станіслаў Валянцінавіч, н. у 1910 у г. Томашаў-Мазавецк, электраманцёр Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 20.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 17.05.1989.

Ляшчынскі Іосіф Ануфрыевіч, н. у 1879 у в. Кропікі Вяршынскай воласці Сярэбскага павета, каваль на Мікашэвіцкім фанерным заводзе. Арыштаваны 19.11.1939. Асуджаны 30.07.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 30.06.1989.

Матэра Уладзіслаў Сцяпанавіч, н. у 1900 у в. Высокая, павет Завечча (тэрыторыя Германіі), лушчыльшчык Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 20.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Раабілітаваны 31.07.1989.

Мілер Іосіф Абрамавіч, н. у 1896 у г. Варшава, планавік Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 13.02.1941. Асуджаны 31.05.1941 да 8» гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 17.05.1989.

Некраш Баляслаў Зіноўевіч, н. у 1902 у г. Мінску, дарожны майстар службы пуці ст. Мікашэвічы. Арыштаваны 19.10.1939. Асуджаны 19.08.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 4.07.1989.

Няўзорава Тамара Максімаўна, н. у 1924 у с. Лунін, навучэнкаў м. Мікашэвічы. Арыштавана 26.03.1940. Асуджана 19.10.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітавана 21.08.1989.

Няўзорава Яўгенія Максімаўна, н. у 1923 у с. Лунін рахункавод Мікашэвіцкага фанернага завода Арыштавана 26.03.1940. Асуджана 19.10.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітавана 21.08.1940

Паліршток Ізраель Пінхусавіч, н. у 1915 у г. Варшава (Польшча), эканаміст па працы Мікашэвіцкага фанернага завода 1. Арыштаваны 12.02.1941. Асуджаны 1.07.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 28 07.1989.

Пашкоўскі Мікалай Рыгоравіч, н. у 1880 у в. Любенскія Будніцы Зелькаўскага р-на Палтаўскай вобл., сакратар у Мікашэвіцкай школе дарослых. Арыштаваны 17.01.1941. Асуджаны 20.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 13.06.1989.

Пшыбалоўскі Апалінарый Браніслававіч, н. у 1913 у г. Лодзь (Польшча), электраманцёр Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 20.09.1939. Асуджаны 19.08.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 30.06.1989.

Пырх Мікалай Антонавіч, н. у 1888 у м. Леніна, бракёр Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 5.02.1941. Асуджаны 3.06.1941. Рэабілітаваны 24.07.1989.

Рамановіч Сямён Канстанцінавіч, н. у 1908 на ст. Жыткавічы, брыгадзір будаддзела Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 20.02.1941. Асуджаны 31.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 31.07.1989.

Румынскі Уладзіслаў Лаўрэнцьевіч, н. у 1894 у м. Мікашэвічы, паліцэйскі пагранічнай паліцыі пры Польшчы, потым рабочы на Мікашэвіцкім фанерным заводзе. Арыштаваны 28.02.1941. Асуджаны 1.07.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 27.04.1989.

Сауць Пётр Ігнатавіч, н. у 1929 у г. Вільна, прадавец Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 2.03.1940. Асуджаны 10.09.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 11.07.1989.

Станкевіч Пётр Уладзіслававіч, н. у 1894 У г. Сасновец (Польшча), качагар Мікашэвіцкага фанернагазавода. Арыштаваны 20.02.1941. Асуджаны 14.06.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 6.05.1989.

Стралец Мечыслаў Іосіфавіч, н. у 1924 у в. Дубрава Столінскага павета Палескага в-ва, рабочы Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 1.03.1940. Асуджаны 19.10.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 21.08.1989.

Стрыецкі Баляслаў Карлавіч, н. у 1899 у м. Заклікаў Люблінскага в-ва (Полыыча), начальнік ст. Мікашэвічы. Арыштаваны 22.09.1939. Асуджаны 26.08.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 4.08.1989.

Танчынскі Аляксей Канстанцінавіч, н. у 1900 в. Сітніца, селянін. Арыштаваны 29.04.1940. Ауджаны 9.01.1941. Рэабілітаваны 15.08.1989.

Танчынскі Трафім Навумвіч, н. у 1896 у в. Сітніца, селянін. Арыштаваны 29.04.1940. Асуджаны 9.01.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 15.08.1989.

Танчынскі Яфім Данілавіч, н. у 1898 у в. Сітніца, селянін. Арыштаваны 29.04.1940. Асуджаны 9.01.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 15.08.1989.

Татур Францішка Іванаўна, н. у 1924 у м. Мікашэвічы, знаходзілася на ўтрыманні бацькоў у в. Рудня. Арыштавана 26.03.1940. Асуджана 19.10.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітавана 21.08.1989.

Ульянскі Мар'ян Вітольдавіч, н. у 1911 на х. Сітніца, селянін. Арыштаваны 11.06.1941. Асуджаны 31.10.1942 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 21.08.1989.

Цуба Макар Сідаравіч, н. у 1913 у в. Чаланец Ленінскага павета, рабочы Мікашэвіцкага фанернага завода 1. Арыштаваны 15.02.1941. Асуджаны 28.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 4.06.1989.

Чэліцкая Яўгенія Густаваўна, н. у 1881 у г. Полацк, стэнаграфістка на Мікашэвіцкім фанерным заводзе. Арыштавана 17.10.1939. Асуджана 27.07.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітавана 28.03.1989.

Чэрвякоўскі Станіслаў Мікалаевіч, н. у 1884 у в. Сцепань Ровенскага в-ва, майстар цэха Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 30.03.1940. Асуджаны 9.01.1941 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 21.08.1989.

Шафран Ігнат Карлавіч, н. у 1893 у в. Самаульж Пазнанскага в-ва (Польшча), прасаўшчык Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 3.02.1941. Асуджаны 28.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 9.06.1989.

Шылер Леў Людвігавіч, н. у 1900 у в. Кобеля Луцкага в-ва, селянін в. Моршчынавічы. Арыштаваны 4.11.1940. Асуджаны 21.05.1941 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 28.04.1989.

Эйхман Фрыдрых Юльянавіч, н. у 1880, ляснік пры Польшчы, потым — селянін на х. Пясчанікі. Арыштаваны 17.11.1939. Асуджаны 26.08.1940 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 17.05.1989.

Янкоўская Галіна Антонаўна, н. у 1922 у г. Ганцавічы, афіцыянтка Мікашэвіцкай рабочай сталовай. Арыштавана 26.03.1940. Асуджана 19.10.1940 да 5 гадоў ВПЛ. Рэабілітавана 21.08.1989.

Ярмоліч Давыд Мікалаевіч, н. у 1896 у в. Сітніца, селянін. Арыштаваны 13.02.1941. Асуджаны 31.05.1941 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 23.06.1989.

Яцкевіч Стэфан Іосіфавіч, н. у 1921 у в. Маршчынавічы, сартавальнік Мікашэвіцкага фанернага завода. Арыштаваны 6.03.1940. Асуджаны 11.07.1989 да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 11.07.1989. 

 Пасляваенныя надзеі на лепшае жыццё спраўдзіліся не для ўсіх. Рэпрэсіі супраць насельніцтва працягваліся. Пэўную частку рэпрэсіраваных складалі сапраўдныя ваенныя злачынцы, якія ў час вайны актыўна дапамагалі фашыстам, пазней удзельнічалі ў бандах і г.д. Тым не менш вельмі шмат было і нявінных людзей, якіх абвінавачвалі ў сувязі з ворагам, у пасобніцтве бандытам і інш. Калектывізацыя таксама сабрала сваю даніну, калі арыштоўваліся і высылаліся "кулакі" з "падкулачнікамі", "сабатажнікі" калгаснага будаўніцтва. Да самай смерці Сталіна траплялі за краты лунінчане. Вось імёны многіх з іх — на жаль, некаторыя былі рэабілітаваны занадта позна...

Мікашэвіцкі пассавет

Кашлікаў Іван Паўлавіч, н. у 1890 у г. Сураж Бранскай вобл., механік Мікашэвіцкай фанернай фабрыкі. Арыштаваны 4.06.1949. Асуджаны 26.11.1949, сасланы на пасяленне ў Карагандзінскую вобл. (Казахстан). Рэабілітаваны 22.03.1989.

Кулакевіч Канстанцін Барысавіч, н. у 1921 у м. Мікашэвічы, камандзір аддзялення гарадской пажарнай каманды. Асуджаны 6.02.1947 да 10 гадоў ВПЛ. Вызваленне невядома. Рэабілітаваны 11.07.1962.

Літвіновіч Рыгор Фёдаравіч, н. у 1923 у м. Мікашэвічы, баец гарадской пажарнай каманды. Асуджаны 16.02.1948 да 10 гадоў ВПЛ. Вызваленне невядома. Рэабілітаваны 11.07.1962.

Масіна Настасся Маркаўна, н. у 1925 у в. Камароўка Пераслаўскага р-на Кіеўскай вобл., жыхарка х. Лахіны, сялянка. Асуджана 20.08.1949 да 3 гадоў ВПЛ. Адбыла 3 гады пакарання. Рэабілітавана 19.06.1973.

Наумовіч Андрэй Лаўрэнцьевіч, н. у 1893 у в. Запроссе, селянін. Асуджаны 1.03.1945 да 10 гадоў ВПЛ. Вызвалены 14.12.1954. Рэабілітаваны 25.09.1969.

Трус Іосіф Іосіфавіч, н. у 1906 у м. Мікашэвічы, рабочы Лунінецкага райпрамкамбіната. Асуджаны 15.12.1945 да 8 гадоў ВПЛ. Памёр у месцы зняволення ў 1956. Рэабілітаваны 11.06.1962.

Цуба Аляксандр Рыгоравіч, н. у 1904 у в. Чэланец Салігорскага р-на Мінскай вобл., рабочы Мікашэвіцкага фанернага завода. Асуджаны 29.01.1949 да 25 гадоў ВПЛ. Вызвалены 14.07.1956. Рэабілітаваны 23.01.1976.

Цуба Яфім Рыгоравіч, н. у 1913 у в. Чэланец Салігорскага р-на Мінскай вобл., рабочы Мікашэвіцкага фанернага завода. Асуджаны 29.01.1949 да 25 гадоў ВПЛ. Вызвалены 29.04.1956. Рэабілітаваны 23.01.1976..

Чэчура Адам Мікалаевіч, н. у 1925 у в. Чэланец Салігорскага р-на Мінскай вобл., рабочы Мікашзвіцкага фанернага завода. Асуджаны 29.01.1949 да 10 гадоу ВПЛ. Вызвалены 29.04.1955. Рэабілітаваны 23.01.1976.

Крыніца - luninec.by2.by

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter