Птушкі зімою
Категория: Современная жизнь
Опубликовано: 22.01.2019 09:33
Автор: ясли-сад №1 г.Микашевичи
Просмотров: 3373
Да выхаванцаў сярэдняй групы №7 прыйшоў Бульбашык, які прынёс з сабою інструменты і дошкі. Дзеці ў той момант разглядвалі карціну “Зімуючыя птушкі”. Бульбашык прапанаваў пагуляць у гульню, дзе дзеці імітавалі птушак. Дашкольнікі з задавальненнем пагулялі і расказалі Бульбашыку пра зімуючых птушак, пра тое, як ім холадна зімою, і што ім вельмі не хапае ежы. Тады Бульбашык прапанаваў выхаванцам сярэдняй групы №7 пабудаваць кармушку для птушак і пагутарыў з дзецьмі пра тое, для чаго патрэбна кармушка птушкам зімой.
Дашкольнікі з вялікім стараннем будавалі кармушку. А падчас прагулкі павесілі кармушку на дрэва на сваім участку.