Літаратурная сустрэча ў гонар памяці У. І. Нядзведскага

17 кастрычніка 2018 года ў сценах гімназіі адбылася чарговая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі, прысвечаная памяці вядомага беларускага літаратара Уладзіслава Нядзведскага, імя якога з 2005 года носіць Мікашэвіцкая гімназія. Пачалося мерапрыемства выступленнем гімназістаў.Увазе прысутных быў прапанаваны літаратурны мантаж у выкананні вучняў 9 класа на верш “Я помню ўсё” У.Нядзведскага.







