Цікавая настольна-друкавальная гульня "Вытокі".

Кожны чацвер у нас беларускамоўны дзень. Увесь дзень мы з дзецьмі размаўляем на беларускай мове, гуляем у беларускія гульні. Сёння да нас у госці завіталі хлопчык Янка і дзяўчынка Аленка. Яны прапанавалі дзецям цікавую настольна-друкавальную гульню "Вытокі".Гэта гульня знаёміць дзяцей з народнай творчасцю беларусаў, удакладняе і замацоўвае ўяўленні дзяцей аб традыцыйных прадметах народнай творчасці, вучыць дзяцей (з дапамогай загадак) устанаўліваць і разумець сувязі паміж назвамі прадметаў ,іх прыкметамі і функцыянальнымі магчымасцямі; выхоўвае у дзяцей агульную эстэтычную культуру, мастацкі густ,павагу і беражлівыя адносіны да каштоўнасцей нацыянальнай культуры.








