Дзень роднай мовы

Навучанню дзяцей роднай мове надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа, і мы, педагогі, будзем садзейнічаць узбагачэнню прамовы выхаванцаў.

Чарговы дзень роднай мовы пачаўся з ранішняй гутаркі "Нашыя знакамітыя Беларускія песняры". Мы распавялі выхаванцам пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў суправаджэнні прэзентацыі.

Затым выхаванцы прынялі ўдзел у літаратурнай забаве "Паэтычнае падарожжа". На прыпынку "загадкавая" выхавацау сустракаў Дзед Усевед са сваімі беларускімі загадкамі. На станцыі «Лясная» дзеці слухалі вершы пра лясных жыхароў яшчэ аднаго беларускага паэта Васіля Віткі. На станцыі "гульнявая" мы гулялі ў Беларускую народную гульню "Гарлачык".

Пасля літаратурнай забавы выхаванцы малявалі адважнага пеўніка з верша Якуба Коласа "адважны певень".

На працягу дня гулялі з дзецьмі ў розныя гульні.

Дзень роднай мовы прайшоў плённа.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter