Васіль Басевіч і справа яго жыцця – “Спецжалезабетон” (Лунінецкі раён)
Аўтарытэт і шырокую вядомасць сярод будаўнікоў і дарожнікаў ААТ «Спецжалезабетон» набыло дзякуючы якаснай і нават унікальнай прадукцыі пад гандлёвай маркай МікаБЕТ. А яшчэ – рэпутацыі надзейнага дзелавога партнёра. Сваёй паспяховай дзейнасцю, як і, па вялікім рахунку, фактам паяўлення, мікашэвіцкае прадпрыемства абавязана свайму нязменнаму кіраўніку – Васілю Басевічу, які ў студзені адзначыў свой 77-мы дзень нараджэння.