ФАБРЫКА Ў МІКАШЭВІЧАХ
„Фабрыка ў Мікашэвічах“ з‘яўляецца (ІІІ-яй) часткай ўспамінаў майго дзядзькі (па бацьку) Штэфана Марьяна Раствароўскага (1905-1981) з часоў яго кароткачасовага знаходжання на Палессі. У чэрвені 1938 года ён быў запрошаны на пасаду намесніка дырэктара Мікашэвіцкага дрэвааапрацоўчага прадпрыемства „Ольза“, што знаходзілася ў Лунінецкім павеце, на самой савецкай мяжы. Вялікая фабрыка па вытворчасці дыкты была ўласнасцю двух акцыянерных таварыстваў: „Ользы“ і „Агахелі“, якія належалі да фірмы „Compagne d'Anaus“, якая апіралася на яўрэйскі капітал і мела свае офісы ў Антверпене, у Бельгіі. Дырэктарам мікашэвіцкіх прадпрыемстваў з 1928 года быў, выхадзец з Кіева, яўрэй Самуіл Гомберг, пра інтэлігентнасць і арганізацыйныя здольнасці якога, многа расказваў, не шкадуючы слоў пахвалы, Раствароўскі.