Тыдзень педагагічнага майстэрства «Каб мова родная гучала» стаў вынікам мерапрыемстваў, прысвечанных дню беларускай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Мэтай стала вывучэнне эфектыўнага педагагічнага вопыту па засваенні выхаванцамі выразных сродкаў беларускай мовы, з выкарыстаннем эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізацыі маўленчай дзейнасці.
Мерапрыемствы праходзілі ў нетрадыцыйных формах, з выкарыстаннем прыёмаў па вырашэннi праблемных сiтуацый, інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій, яркай нагляднасці.
Выхаванцы старэйшай групы № 1 на фізкультурным занятку “На кірмашы” гулялі з Дзедам Талашом і Бабкай Еўкай у беларускія народныя гульні “Пераскоч перашкоду”, “Мiхасiк”, “Гарлачык”, “Шэры кот” і г.д. Дзеці з задавальненнем уключаліся ў гульні, выконваючы самыя разнастайныя заданні.
Выхаванцы старэйшай групы № 4 на музычным занятку "Цудоўнае вызваленне" дапамагалі Чырвонай шапачцы ратавацца ад Бабы Ягі, выконваючы яе заданні "Дзе звініць?", "Хто што пачуе?", "Інструментальны карагод".
У другой малодшай групе № 7 прайшоў занятак “Рукавічка” па адукацыйнай галіне “Мастацкая літаратура”. Дзеці гулялі з зайчыкам у гульні «Цудоўны мяшочак», «Звярыная зарадка», «Заінька ў садочку», слухалі і глядзелі на фланэлеграфе казку «Рукавічка».
Дзеці другой малодшай групы №3 пайшлі ў госці да сонейка, дзе дапамаглі бабке Еўцы знайсці яе куранят. Разам з бабулькай выхаванцы разучвалі пацешку “Кукарэку, певунок” з выкарыстаннем сучаснай тэхнікі візуалізацыі (інфаграфіка). У канцы падарожжа дзеці намалявалі сонейка з дапамогай нетрадыцыйнай тэхнікі малявання – манкаграфіі.
Педагогі падзяліліся з калегамі сваім назапашаным вопытам, творчымі напрацоўкамі. І кожны знайшоў для сябе нешта новае і цікавае для дальнейшай працы.
Подробнее...