Тата, мама і дзіця

Тата, мама і дзіця

Сёння ў старэйшай групе №9 госці! Янка і Арынка з цудоўнай паштоўкай завіталі ў групавы пакой. Дзеці з ахвотай адгадвалі загадкі, называлі тату, маму  звяроў і іх дзцянят на роднай мове.

Тата - леў, ільвіца - мама.

І дзіця ў іх ёсць таксама.

Мае гучнае імя...

А якое? (Ільвяня)

Выхаванцы з дапамогай Арынкі прыдумвалі вершы пра сем'і звяроў, утваралі назвы істот мужчынскага роду. Янка пагуляў з дзецьмі у гульню "Мартышкі". Колькі радасці і смеху было ў выхаванцаў! Як жа цікава было даведацца, што маму і тату зебры завуць таксама зебра!

Якая ж цудоўная наша мова! Родная мова! І яе нам патрэбна зберагчы для нашых нашчадкаў.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.