Справа дырэктара фірмы “Агахель” і “Ольза” у Мікашэвічах на Палессі інжынера Самуіла Гомберга.

Постаць Самуіла Гомберга непарыўна звязана з Палескім ваяводствам, хаця да 1914 года на самой справе ѐн з’яўляўся грамадзянінам Аўстра-Венгрыі. Як падаецца, хрышчоны быў у чэрвені 1914 года ў Відні, у евангельска-аўгсбургскім касцѐле, калі яму было ўжо больш за 10 гадоў. Верагодна, габрэй (яўрэй) аўстрыйскага паходжання, сям’я якога перад 1-й Сусветнай вайной перайшла ў лютэранскую веру (прыняла лютэранства). Ён мог перад 1914 годам быць і другой веры — юдаізму ці мазаізму. У 1926 годзе стаў дырэктарам фірмы ў Мікашэвічах. Зыходзячы з не вельмі дасведчаных дадзеных, радня яго паходзіць з Ведня(і). 

Справа Самуіла Гомберга з’явілася на стыку 1937-1938 года. Ён лічыць, што стаў ахвярай розных крыватолкаў і паклѐпаў, якія разносіліся людзьмі  канкурыруючых фірм і не толькі. Ва ўсякім разе, яго асобай зацікавілася Міністэрства Унутраных спраў, з прычыны яго частых паездак за мяжу. Гэта выклікала таксама  падазрэнне і ў паліцыі, нібыта ѐн выязджаў за мяжу не толькі па справах фірмы… 

Больш праясняе справу аб  дзейнасці С. Гомберга яго ліст ад 17 лютага 1938 года, напісаны на імя старасты Мікашэвіч. Ён скардзіцца ў лісце на сітуацыю, у якой апынуўся. Свае довады пачаў з сцвярджэння, што ў час звяртання да Мікашэвіцкіх памежнікаў, па прычыне выдачы яму пасведчання аб заканчэнні курсаў 2-й ступені (6 лютага 1938 года), стараста падкрэсліў важнае значэнне С. Гомберга  ў ператварэнні ―невядомай палескай вѐскі ў прамысловы і культурны цэнтр‖. С. Гомберга падзякаваў старасту за жаданую падтрымку, якую яму аказвалі мясцовыя ўлады на працягу 15 гадоў яго працы. (Ён) пералічыў у тым ліку чыгуначных старастаў, камандаванне батальѐнамі Войска Польскага, афіцэраў Войска Польскага, з якімі супрацоўнічаў не толькі над культурным развіццѐм Мікашэвіч, а і ў цэлым усяго павету. У далейшых радках ліста С. Гомберга падышоў да сутнасці справы (звароту), так званай, скаргі на непрыемнасці і цяжкасці, з якімі (ѐн) сутыкаўся ў час працы ў Мікашэвічах. Скардзіўся, што на працягу 12 год ―быў моцна (маральна) знішчаны спосабамі, далѐкімі ад усялякіх прынцыпаў аб’ектывізму, этыкі, справядлівасці і гуманізму‖. Ліст гэты напісаны на падставе дайшоўшых да яго слухаў. С. Гомберг адзначае, што зведаў асаблівыя цяжкасці сітуацыі і тым больш, што ніколі і нідзе не выступаў супраць і ў сувязі з гэтым з’яўляецца (цяпер) зусім безабаронным. 

Інжынер С. Гомберг інфармаваў старасту, што ―на працягу 12 год працуе з "прыклееным ярлыком" камуніста, міжнароднага шпіѐна, спрытнага махляра, якому наданы таямнічы характар. Напраўленыя супраць яго (Самуіла Гомберга) усе, не выбіраючы сродкаў, стараліся рабіць так, каб легенда дасягнула найвышэйшых структур адміністрацыі дзяржавы і войска. Падкрэсліў, што накіраваная  супраць яго акцыя нарастала прама прапарцыянальна таму, як прадпрыемства, якім ѐн кіраваў, развівалася, а людзі Мікашэвіцкага павету жылі ва ўмовах пастаяннага паляпшэння дабрабыту. Звярнуў таксама ўвагу на вялікае значэнне ўсялякіх бытавых "устаноў" агульнага карыстання ў Мікашэвічах, якія асабіста арганізаваў, дзякуючы дапамозе персаналу яго прадпрыемства і (прадпрымальнікаў). С. Гомберг, аднак, зазначае, што яго нябачныя ворагі абараняюць свае тэзісы. І гэта нягледзячы на будаўніцтва Дома Нарадовага імя маршалка Пільсудскага, будаўніцтва касцѐла прыходу рымска-каталіцкага, арганізацыю бібліятэкі-чытальні, курсы (па вывучэнню польскай мовы для дарослых), адкрыццѐ працоўных месцаў, танных кааператываў, выкананне тэхнічных,  санітарна-гігіенічных мер на прадпрыемствах, зберажэння дрэваў і зямлі на месцах новабудоўляў, касцѐлаў і Дамоў Людовых, школ у Леніна, Сінкевічах, Мілевічах і Пясчаніках. Багатыя ахвяраванні  на розныя мэты з уласных сродкаў дырэктара Гомберга. Былі здзейснены шырокія задумкі разам з адміністрацыйнымі ўладамі, з рэгулярнымі часцямі Войска Польскага, у тым ліку дапамога галадаючым дзецям. Аднак усѐ гэта прадстаўляецца (у слухах, чутках), як вымысел для легенды аб паншчыне, аб эксплуатацыі, прыгнѐце і праследваннях работнікаў і насельніцтва. І выканаўцам усяго гэтага з’яўляецца С. Гомберг.

У далейшай частцы ліста (да старасты) С. Г. падкрэслівае, што кожная яго акцыя не мае мэтаю пагаршэнне дабрабыту працаўнікоў, пагаршэнне выхавання і замацавання ў іх паняццяў абывацеляў, што гэта з’яўляецца крыніцамі пагалоскаў скрытых мэтаў і нібыта злых намераў Гомберга. А таксама зазначае, што (ѐн) і не ведае ўсіх абвінавачванняў, накіраваных супраць яго. Ён можа ў поўнай меры толькі ўявіць сабе карціну сітуацыі. 

Першым і найважнейшым абвінавачваннем супраць С. Гомберга была чутка, што ѐн (нібыта) прыбыў у Польшчу ў 1922 ці то 1923 годзе з Германіі, прычым, як бы будучы бальшавіцкім агентам. У тым месцы паясняецца, што ѐн прыбыў у Польшчу як "уцякач" з Расіі (перайшоў мяжу ў Астрогу на Валыні 11 мая1922 года; зарэгістраваны ў дакуменце "перабежчыкаў" у старастве горада Астрога 12 мая 1922 года (справа) за №1. poz. 685), чаму адпавядае і што пацвярджае гэтая справа.

Другое абвінавачванне супраць С. Гомберга звязана з чуткамі, што нібыта ў Расіі ѐн прыняў праваслаўную веру, а ў Польшчы прыняў другім разам лютэранства. У сваім (жа) лісце ѐн інфармаваў (старасту Мікашэвіч І.П.), што ніколі не пераходзіў у праваслаўную веру і што  застаецца хрышчоным з чэрвеня месяца 1914 года ў г. Відні, у евангельска-аўгсбургскім касцѐле, што і занатавана ў метрыцы. 

Трэцяе абвінавачванне, на якое (Самуіл) жаліўся ў сваім лісце, было прыпісванне яго да камуністаў, падчас знаходжання ў Расіі (прыкладна 1921 год). С. Гомберга называе гэта гнуснай хлуснѐй, сказаўшы, што ў кастрычніку 1917 года была забіта яго сястра, а ў студзені 1919 года быў забіты яго бацька. Абараняючыся, Гомберг інфармаваў, што яго жыццѐ ў Расіі, між іншым, у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі, прынесла яму толькі няшчасці. Аб гэтых фактах добра вядома знакамітым антыбальшавіцкім дзеячам Дзмітрыю Філосафаву, які ў 1920 годзе пражываў у Польшчы (Отвок — санаторый Віктараўка), прафесару Д. Адзінцову і яшчэ некаторым другім вядомым дзеячам. А калі справа тычыцца пражывання ў Польшчы, то яго жыццѐ і праца добра вядомы ўсім, у тым ліку і камандаванню батальѐнамі ў Лунінецкім павеце, яго ведалі як  выдатнага  гаспадарчага дзеяча, напрыклад, старшыня Віленскага Гандлѐва-Прамысловага Дому — Р. Рыцінскі, старшыня ПольскаБельгійскага Дому — Антоній Віняўскі, старшыня Почты і Тэлеграфа — Эрык Будзінскі, а таксама многія другія вядомыя людзі. 

Чацвѐртае абвінавачванне, якое прад’яўлялася супраць С. Гомберга, былі яго частыя выезды па "таямнічых" справах у Берлін. Самуіл тлумачыць гэта неабходнасцю складання штогадовых справаздачаў Н. Геллераву, які з’яўляўся да 1930 года старшынѐю праўлення кампаніі. Звыш таго, у той сітуацыі, на працягу развіцця прадпрыемства — (фабрыкі фанеры ў Мікашэвічах) машыны закупаліся таксама ў Германіі, дакладней, у фірм Флека, Зімпелькампа і Бекера і ў кампаніі фон Хуэллена. Нічога не было дзіўнага, што дырэктар С. Гомберг павінен быў ездзіць туды, каб знаѐміцца з новымі канструкцыямі (тэхналогіямі), заключаць кантракты як кіраўнік прадпрыемства, працуючага большай часткай на экспарт, таксама павінен быў бываць за мяжой. С. Гомберг інфармаваў старасту, што аб яго жыцці па-за мяжой Польшчы падрабязную інфармацыю можа даць непасрэдны дырэктар прадпрымальнікаў у Мікашэвічах — Чарльз Дэльбеке, у якога звычайна, пад час прабывання  ў Бельгіі, ѐн пражываў, з якім таксама бываў (пазней) у Вялікабрытаніі і Галандыі.

Пятым абвінавачваннем было тое, што нібыта С. Гомберг даваў працу шматлікім праваслаўным і яўрэям (іудзеям). Інжынер тут жа інфарміруе, што з моманту яго ўступлення на пасаду кіраўніцтва прадпрымальніцтва ў Мікашэвічах (1926 год) ѐн застаў мізэрную лічбу католікаў, затое пераважную лічбу расіян і яўрэяў. Колькасць работнікаў, лічбаю прыкладна 250 асобаў, былі з мясцовага насельніцтва, веры праваслаўнай. Пасля рэарганізацыі, якая адбылася ў 1938 годзе, у фірмах, кіруемых С Гомбергам, заняты персанал прадстаўляў сабой наступнае: "Агахель" — 37 працаўнікоў, сярод якіх 19-католікаў, 5-евангелістаў, 6-праваслаўных і 7 яўрэяў-(веры іудзейскай);  "Ольза" — 40 працаўнікоў, у тым ліку 25-католікаў, 10праваслаўных і 5-яўрэяў.  Усѐ аб’яднанне налічвала 900 працаўнікоў (рабочых), палавіна з якіх былі католікі, каля другой палавіны — праваслаўныя і мізэрная колькасць яўрэяў. Масцерамі, большай часткай, былі католікі. Калі зыходзіць з лясной аховы, ніжэйшы персанал паступова змяняўся. Асноўны элемент праваслаўных складала мясцовае насельніцтва, католікі былі запрошаны сюды з другіх рэгіѐнаў Польшчы, дакладней, з Познаньскага, Кангрэсоўскага, Малапольскага і Віленшчыны. 

С. Гомберг паведаміў таксама (яшчэ), што ў 1926 годзе на тэрыторыях яго прадпрыемстваў дамініравала расейская мова. У 1938 годзе праблемы (моўнай І.П.) падобнай не існавала, што з’явілася "эфектыўным вынікам працы курсаў польскай мовы для дарослых". Дзейнічалі яны (курсы) з мэтай паланізацыі  калектыва працаўнікоў старэйшага пакалення, маладзь жа на той час ужо была паланізавана. Так С. Гомберг даведаўся аб чарговым сфальсіфіцыраваным абвінавачванні. Наспявае пытанне: ці ж былі ў тых фірмах заняты працай прадстаўнікі беларускай нацыянальнасці?..  Аб гэтым С. Гомберг  нічога не піша.

У далейшай частцы свайго ліста Гомберг апісвае канкрэтныя дзеянні, якія былі напраўлены не толькі супраць яго асабіста, але таксама  супраць яго як  дырэктара прадпрыемства. На яго думку, усѐ гэта падымалася прадстаўнікамі канкурыруючых фірм. (Яны выбралі форму арганізаваных праследванняў, а калі не, то найлепш было не даваць пакою дырэктару і прадпрымальнікам, кіруючым імі; калі толькі не праз канкурэнцыю, то праз людзей, якіх, нібыта, Гомберг нейкім чынам падверг небяспецы). Пішучы аб канкрэтыцы, інфарміруе, што калі ў 1925 годзе, будучы запрошаным да адміністрыравання работ пры пабудове будынка КАП (Корпуса Аховы Памежнай), на стыку мяжы Лунінецкага павету —  мяжы Рэчы Паспалітай з СССР, у той рабоце прымала ўдзел таксама фірма "Залескі і Рэпухаў". Калі яна прайграла таргі (відавочна, тэндар), адзін з яе кіраўнікоў, прадстаўнік Расійскай меншасці (Рэпухаў) напісаў данос на С. Гомберга і яго фірму. Калі С. Гомберг аб гэтым даведаўся, ѐн звярнуўся з просьбай да тагачаснага заступнікастарасты пасѐлка Мікашэвічы аб правядзенні расследвання (даносу). Стараста адказаў, што расследванне гэтай справы можа быць праведзена ў тым выпадку, калі гэта быў так званы сфальсіфікаваны "брудны данос" і расследванне ў такім разе павінна быць праведзена паліцэйскімі ўладамі. 

Другая, падобнага тыпу, справа была звязана з нейкай асобай — Яшчыкоўскім. Карацей кажучы, па аб’ектыўнасці становішча дырэктара прадпрыемстваў  "Агахель" і "Ольза"  С.А. ў Мікашэвічах,  нібыта з-за С. Гомберга, як інфармаваў сам С. Гомберг старасце, калі ѐн толькі стаў дырэктарам, то адразу ж прыступіў да энергічнай чысткі тых, хто супрацьстаяў рознага роду злоўжыванням. (С.Гомберг) матываваў гэта тым, што здабыў інфармацыю аб парушэнні закона (тых) паставак з добрымі гандлѐвымі звычаямі. І іменна ў тыя часы нехта "чыркануў" у лісце-дастаўцы жыхара Лунінца, нейкага Яшчыкоўскага, які займаўся пастаўкамі дроту і (чыгуначных) рэльсаў. Па адказу з ліста, нібыта Яшчыкоўскі шматразова напамінаў аб тым, каб быў прызнаны яго заказ на пастаўку метала. Калі атрымаў катэгарычную адмову, шчыра расказаў, што быў гатовы за адказ гэтай адмовы "добра аддзячыць". Як піша С. Гомберг, вынік той пагрозы не патрэбілася доўга чакаць. У кастрычніку 1926 года  Яшчыкоўскі разам са сваімі супрацоўнікамі Ерышавым і Кандрацюком напісалі на С. Гомберга данос. Яны даносілі, нібыта 4 жніўня 1925 года (Гомберг) прывѐз на сваім аўтамабілі да Саветаў (СССР) збеглага з акружнога суда Варшавы камуніста Ляшчынскага. 

У лісце да старасты Гомберг піша, што пракуратура акружнога суда ў горадзе Пінску, у сваѐй пастанове ад 12 жніўня 1926 года, вынесла рашэнне лічыць беспадстаўным той данос (вышэй напісаны Яшчыкоўскім і іжэ з ім). Пракуратура засведчыла таксама, што факт абвінавачвання яго ў нібыта скрытным прывозе камуніста Ляшчынскага ў СССР ѐсць беспадстаўны, так як у гэты час ѐн, С. Гомберг, ляжаў цяжка хворы ў Варшаве. Гэтаму ѐсць  пісьмовае пацверджанне ад старшага ардынатара шпіталя імя маршалка Пільсудскага ў Варшаве.

Трэцяй падобнай гісторыяй, як падкрэслівае С. Гомберг,  з’яўляецца праследванне яго з прычыны ўласнай непрыязні былога кіраўніка Пункта ў Лахве Зімера (які надзяляў сваіх падначаленых адпаведнымі інструкцыямі ў яго адрас). Пазней ѐн быў зволены з Войска Польскага. Аб гэтым ѐн паведаміў старасце, дадаўшы, што повады тых абвінавачванняў яго вядомы тагачаснаму камандзіру брыгады Войска Польскага палкоўніку Вжолінскаму і камандзіру батальѐна Войска Польскага ў Сінкевічах падпалкоўніку Богуславу Кунцові. Аднак Гомберг не прадаставіў (старасце), якога тыпу абвінавачванне яму ўмянялася.  Напісаў адзінае, што ў выніку (яго) абвінавачвання ў некаторых дзяржаўных установах з’явіліся справы, якія як цень праследвалі С. Гомберга, стваралі вакол дырэктара фірм "Агахель" і "Ольза" атмасферу недаверу і сумненняў, аб чым асабіста гаварылі С. Гомбергу паслы і сенатары Рэспублікі Польшча  падчас іх сустрэчы ў Мікашэвічах 7 мая 1937 года. Гомберг, па справе таго абвінавачвання, накіраваў заяву на імя дырэктара Штаба Корпуса Аховы Памежнай у Варшаве маѐра Манушэўскага, які яму адказаў, што на падобныя выпадкі не патрэбна звяртаць асаблівай увагі.

Самуіл Гомберг інфармаваў таксама, што часамі мела месца "стварэнне рэпутацыі", якая (раз ад разу) ўзмацнялася. Акрамя гэтага, палескі ваявода дэ Траммекурт двойчы наведаў прадпрыемства і падрабязна азнаѐміўся з яго дзейнасцю. Палескі ваявода быў інфармаваны меркаваннямі С. Гомберга аб ананімных нападках, накіраваных супраць (яго, С.Г.) невядомымі асобамі. Аднак (ваявода) выступіў за ўзнагароду яго (Гомберга) "Залатым Крыжам Заслуг", аб чым быў паведамлены падчас аўдыенцыі 30 жніўня 1937 года.

У канцы ліста (да старасты) С. Гомберг напісаў, што атакі  на яго працягваюцца. Калі (С.Г.) звольніў двух інжынераў, якія на працягу месяца "руйнавалі" сістэматычна прадпрыемства, то тут жа былі пушчаны пагалоскі, што (С.Г.) з’яўляецца прадстаўніком і саўладальнікам пэўнага бельгійскага прадпрыемства, нейкага Пірард’а, займаючагася атрыманнем дыкты з СССР. Як напісаў Самуіл Гомберг, Пірард сапраўды быў уласнікам фабрыкі дыкты ў Бельгіі, аднак ѐн прадстаўляў "смяртэльную канкурэнцыю" Мікашэвіцкаму прадпрыемству. З пачатку 1937 года ѐн вымушаны быў весці з ім вайну аб атрыманні "Агахелі" і "Ользы", між іншым, карыстаўся дапамогай польскага пасольства ў Бруселі. С. Гомберг жаліўся, што гэтыя яго ачарненні не ўзялі пад увагу як факт і што адзін са звольненых інжынераў дабіваўся выезда ў Бельгію з мэтай уладкавання на працу да Пірард’а або да яго (Гомберга) чарговага канкурэнта, нейкага дэ Коўэн’а, з намерамі (відавочна, выдаць гаспадарчыя сакрэты арганізацыі працы на мікашэвіцкай фабрыцы), працу на якой з найвялікшымі цяжкасцямі  ствараў на працягу 12 гадоў. Гомберг падкрэсліў, што яго абавязкам было патлумачыць мікашэвіцкаму старасце, што ѐн адпрацаваў на прадпрыемсте 15 год, зрабіўшы яго адным з найважнейшых і найлепш арганізаваных прадпрыемстваў дыктавай прамысловасці ў Еўропе, як з тэхнічнага боку, так і сацыяльнага. Заўважае таксама, што гэта могуць пацьвердзіць і гаспадарчыя ўлады. У канцавой частцы ліста пажадаў старасце здаоў’я, выразіў спадзяванні на дапамогу мясцовых улад у вырашэнні яго штодзѐнных клопатаў. 

З ліста С.Гомберга вынікае, што ѐн быў вельмі добрым прадпрымальнікам і бізнесменам. Апрача таго, яго фірмы належаць да замежнага капіталу, але ѐн працуе і на карысць польскай дзяржавы, дбае таксама і аб працаўніках (прадпрыемстваў). Аднак, апынуўся ахвярай у спіску канкурэнцыі (з-за) звальнення недабрасумленных працаўнікоў, як і роўна некаторых тых "вайсковых афіцэраў", якія паверылі ў тое, што (Самуіл Гомберг), відавочна, асоба падазроная. У выніку яго справа трапіла ў Міністэрства Унутраных спраў (МУС). З таго, што напісалі прадстаўнікі Міністэрства, вынікае, што (там) хутчэй за ўсѐ давалі больш веры "антыгомбергскім пагалоскам". А можа ў тых пагалосках было сапраўды нешта такое, калі так хутка адрэагавалі ўлады?.. А можа спрыялі негатыўныя стаўленні да (асобы) С. Гомберга ў "вышэйшых інстанцыях", таму і складаліся на месцы ―легенды‖ аб мікашэвіцкім прадпрыемстве, а ўлады гэтаму верылі. Гэта цяжка адназначна ацаніць. Ва ўсякім разе, Галоўны Штаб Войска Польскага быў зацікаўлены ў прыніжэнні (ролі І.П.) фірм "Агахель" і "Ольза" С.А. перад Цэнтральным Прамысловым Округам.

Вось некалькі лістоў з грыфам "сакрэтна" з [Archiwum Akt Nowych (dalej) Ministerstwo Spraw Wewnetrznych (MSP) 1083(Doplyw) 69—76 s.7.— з архіваў]

Адказ Варшава, 8 ліпеня 1938 года. Штаб Галоўны Аддзел II. Л. 326 33/Охр.Ті. Тел.унутр.282-20. Фірмы "Агахель" і "Ольза" справа пераноса да КАП.

Сакрэтна! Міністэрства Унутраных спраў у Варшаве На №. П.Б. 624/11.Тін/1938 23 лютага1938 года і № П.Б.624/1Тін. 1937 ад 3 чэрвеня 1938 года пры вяртанні акта:

З  вайсковага пункта гледжання няма перашкод для пераносу часткі прадпрыемстваў з тэрыторыі прыгранічча— (памежжа) да Цэнтральнага Прамысловага Округу. З погляду, аднак, на тое, што:

а.) фірмы "Агахель" і "Ольза" належаць да замежнага капіталу; 

б.) генеральны дырэктар фірм, інжынер Самуіл Гомберг, мае погляд на сваѐ "нявядомае" мінулае, як і на звычайныя карупцыйныя метады абыходжання з людзьмі — хаця гэта нельга  лічыць бясспрэчнай праўдай ;

в.) кіруючы персанал фірмы, у пераважнай большасці складаецца з нацыянальнай меншасці — пажаданым было б генеральнаму дырэктару  "Агахель" і "Ольза" камплектаваць кадры асобамі палітычна-надзейнымі і правесці  грунтоўную кадравую  рэарганізацыю  фірмы ў накірунку яе паланізацыі.

Адзначым, што інжынер Гомберг прадставіў у Міністэрства Прамысловасці і Гандлю ў Дэпартаменце Промыслаў і Рамѐсел справу не перанясення часткі прадпрыемстваў "Агахель" і "Ольза", а залажэнне яе ў КАП,  з дапамогай капіталу тых таварыстваў наладзіць  вытворчасць  алюмінія.     

Шэф II-га Адддзелу Галоўнага Штаба, намеснік — майор Шалінскі. II Аддзел выдаў запіску аб Самуілу Гомбергу 28 лістапада1938 года. Не была яна пазітыўнай. 

Яшчэ адзін ліст:

Варшава, 28 лістапада 1938 года Аддзел П.Б. Сакрэтна  З

апіска аб справе Самуіла Гомберга — фірма "Агахель". Інжынер Самуіл Гомберг, дырэктар фірмы "Агахель" у Мікашэвічах, ахоплены праектам астаноўкі, згодна інструкцыі  ХIV-ай.   

Ліст шэфа Галоўнага штабу ад 28 красавіка1928 года   характырызуе дзейнасць Гомберга  як антыдзяржаўную. Ліст КАП — Аддзелу Самастойнага  Дазнання Пагранічнага ад 4 сакавіка 1932 года таксама характырызуе дзейнасць фірмы "Агахель"  як падазроную. Запіска атрымана з Міністэрства Замежных Спраў  — 19 ліпеня1932 года, а таксама прадстаўляе дзейнасць Гомберга не ў карысным свеце. 

Паўторная справа С. Гомберга ўсплыла ў жніўні 1937 года, у сувязі з лістом ваяводы дэ Траммэкурт’а, аб магчымасці пераносу прадпрыемстваў у глыб краю. 28 студзеня 1937 года ў лісце, накіраваным (на пасяджэнне) Савета Міністраў, ваявода Палескі Костэк Бірнацкі выясняў справы аб прысваенні ордэна "Залаты Крыж Заслуг"  Гомбергу (з маўклівага погляду ваяводы Палескага, хаця ж С. Гомберг столькі год пражыў на тэрыторыі Палескага ваявдства). Адасланая прапанова аб яго адзнацы засталася ў Камісарыяце рады ў  сталічнным горадзе Варшаве, у Міністэрстве Прамысловасці і Гандлю. С. Гомберг быў (у гэты час) зарэгістраваны па вуліцы Хожэй, 29 /3 (ад 2 лістапада 1937 года). Усе акты яго справы былі накіраваны для азнаямлення II-му Аддзелу Галоўнага штаба. Штаб прыхільна паставіўся да магчымага перанясення дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў фірмы "Агахель" у глыб краю (ліст ад 8 лістапада1938 года), рашыўся (аднак) на негатыўную ацэнку (відавочна, яго дзейнасці?.. І.П.)  С. Гомберг, падкрэсліваючы яго няўстойлівае далѐкае мінулае і таксама яго ―карупцыйныя метады‖ развіцця. II-гі Аддзел выказаўся за неабходнасць падтрымаць становішча галоўнага дырэктара, асобы, палітычна надзейнай, і адначасова (у справе) правядзенне грунтоўнай кадравай рэарганізацыі фірмы ў накірунку яе паланізацыі. Было заўважана таксама, што С. Гомберг не прадставіў у Міністэрства Прамысловасці і Гандлю справы аб перанясенні дрэваапрацоўчыў прадпрыемстваў да КАП, а адзіны праект заснавання таварыства па вытворчасці алюмінію, што было не адпаведна з яго першымі прапановамі. 

Аб вышэй названым становішчы (ад) II-га Аддзела Галоўнага Штаба было пастаўлена ў вядомасць Міністэрства Прамысловасці і Гандлю, як і ўрад Ваяводскі ў Брэсце над Бугам. Нічога дзіўнага, бо 31 снежня 1937 года Агульна-Палітычны Аддзел  Міністэрства Унутраных Спраў (у агульным дакладзе) выдаў запіску па справе С. Гомберга, у якой засталася змешчанай негатыўная думка ў справе ўзнагароджвання яго ордэнам "Залатога Крыжа Заслуг".  

Аддзел Агульна-Палітычны. Агульны даклад. 31 студзеня1937 года Запіска  Адзнакі (узнагароды) 

Ваявода Палескі просіць пана Прэмьера аб адмене ўзнагароды (ордэнам) "Залатога Крыжа Заслуг" Гомберга. (Часопіс Польскі ад  11.ХI.1937 года), таму што: 

1.) Ваявода не выказваў сваю прапанову аб адзнацы, нягледзячы на тое, што Гомберг на працягу доўгіх гадоў пражываў пастаянна на  тэрыторыі Палескага Ваяводства. 

2.) Ваявода мае сур’ѐзнае пярэчанне як да лаяльнасці,  так і да маральнай  вартасці Гомберга (былы бальшавіцкі камісар, падазраваемы ў шпіянажы) і выказваецца адносна яго (Гомберга) негатыўна. 

На думку II Аддзела, спраўка патрабуе падрабязнага расследвання, з улікам  шматлікіх абвінавачванняў, звязаных з падазрэннямі (быццам бы Гомберг неверагодна хітры тып, наносячы шкоду дзяржаве). 

2 экземпляры 1.) Ліст дырэктара 1-га Дэпартамента 2.) Агульны даклад 1.) Камісар урада 2.) Запіска аб узнагародзе  З вышэй напісанай (запіскі) была яшчэ іншая (з Міністэрства Унутраных Спраў), у справе надання Гомбергу польскага грамадзянства.

Сакрэтна. Варшава, 3 сакавіка  1938 года Запіска інфармацыйная.

На другараднасць справы фірмы "Агахель" і "Ольза" у Мікашэвічах. I. Па прачытанню актаў справы не перанясення фірмы "Агахель" і "Ольза" у Мікашэвічах паўстае пытанне, ці не занадта хутка і лѐгка  дырэктар той фірмы, Самуіл Гомберг, з Лунінецкага павету, атрымаў польскае грамадзянства ў сталічным горадзе Варшаве  ў  1929 годзе  

У выступленні дакладчыка было сказана аб правядзенні расследвання праз Бюро Інспекцыі Міністэрства Унутраных Спраў.    Колумус 

У той жа запісцы С. Гомберг атрымаў ліст падтрымку ад гандлѐвага дарадчыка пасольства Рэчы Паспалітай (Рэспублікі Польшча) у Бруселі Л. Літвінскага.  Брусель, 14 лютага 1938 года 29 Авеню дэс Гаўлоіс 

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Бруселі Пану Дырэктару Самуілу Гомбергу   Мікашэвіцкага прадпрыемства ―Ольза‖, вуліца Ясная 11.Варшава Пацвярджаем атрыманне ліста пана дырэктара ад 8-га дня бягучага месяца, а таксама матэрыялаў, накіраваных у адміністрацыю I-ай інстанцыі на прадмет распаўсюджвання фальшывых чутак.           Маем намер у бліжэйшы час выехаць на месца, каб, зыходзячы са службовых абавязкаў і карыстаючыся нашымі магчымасцямі, праясніць сітуацыю і палажыць канец шкоднай акцыі.   (…) Л. Літвінскі. Гандлѐвы саветнік. 

У выніку скрупулѐзных даследванняў не ўдалося высветліць, чым закончылася гэтая справа. Невядома, ці пацвердзіла следства II-га Аддзела W.P., а таксама іншыя ўлады, справядлівасць абвінавачвання інжынера Гомберга. Ці на самай справе яго патрэбна было зволіць з пасады дырэктара фірмы "Агахель" і "Ольза"? Ці мог Гомберг быць камуністычным агентам? А можа ѐн быў нявінным чалавекам? І адзінай мэтай яго было развіццѐ гаспадаркі на карысць Рэчы Паспалітай Польскай, тады яму патрэбна спачуваць?! Можа ѐн стаў ахвярай гіганцкай інтрыгі, "маскі" якой былі ў найвышэйшых кіруючых органах улады Рэчы Паспалітай Польскай?.. Гэта сведчыла б аб паспяховасці праціўнікаў Гомберга, якія змаглі адпаведна "настроіць" паліцэйскія следчыя службы. Сярод тых, хто выступаў супраць Гомберга, былі асобы, якія насілі расійскія прозвішчы, напрыклад: Ярушев, Репухов. Адным з абвінавачванняў (Міністэрства Унутраных Спраў) было затармажэнне "паланізацыі" фірм "Агахель" і "Ольза". З’яўляецца тут Дзмітрый Філосафаў, які ў гэтай справе постаць пазітыўная.

На Мікашэвіцкім прадпрыемстве працавала шмат расіян, маем, аднак, падазрэнні, што Гомберг мог блытаць расіян з беларусамі, (наклейваючы беларусам "этыкеткі" расіян). Невядома, як закончылася паліцэйскае следства па гэтай справе. Мажліва, што з пачаткам вайны яно было не закончана. Пасля 1945 года мала хто аб ім памятаў, акрамя, можа, жыхароў Мікашэвіч (у наш час — Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раѐн, Рэспубліка Беларусь), што перад другой Сусветнай вайной  працавалі на прадпрыемстве Гомберга…  

 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter