Успамін з Мікашэвіч. Стэфан Марыян Раствароўскі

Успамін з Мікашэвіч. Стэфан Марыян Раствароўскі

На заканчэнне гэтых успамінаў  яшчэ два сюжэты (дзьве сітуацыі). Шчыра цікавіўся ўсімі з’явамі (падрабязнасцямі) жыцця рабочых. Меў такуюж рэпутацыю (аўтарытэт) сярод людзей, як і дырэктар. Якое гэта задавальненне! 

Чэрвень 1939 года — дырэктар за граніцай. Паўната праў па кіраўніцтву фабрыкай у мяне. Раблю будзѐнны абход фабрыкі (гэта рабілася не адзін раз на дзень). Затрымаўся пры палоснай піле, у аддзеле (цэху) lamelek. Цудоўная машына, вялікіх памераў. Працуе на ѐй высокакваліфікаваны рабочы Лазарэнка, мужчына каля 50 гадоў, з доўгімі вусамі, спакойны, не гаварлівы, але незвачайна старанны ў працы. Любіў машыну і ўтрымліваў яе ў такой чысціні, як на караблі. Усе часткі былі дагледжаны і блішчалі чысцінѐй. 

— "Ну, як Лазарэнка? Колькі блокаў сѐння прашаравалі?" 

— "Ідзе шаснаццаты, пан інспектар."

— "Напэўна, замучыўся?"

— "Не, пан інспектар."

―"Але нешта (Вас) засмучае — раскажыце шчыра."

―"Праўду кажаце, пан інспектар — мне здаецца, што не ўсѐ ў парадку. Маю,  такі, крыўду."

―"Што? Якая крыўда? — Астанавіце машыну, бо нічога не чуваць!" Машына астанаўліваецца. Паглядзеў на мяне і кажа:

— "Але справа не вельмі спешная. Калі, пан інспектар, дазволіць, то пасля змены зайду ў кабінет, там і раскажу, а зараз шкада мне шаснаццатага блока". 

 ―"Добра, прыдзіце да мяне пасля змены ў 10-00 гадзін вечара." Машына роўна запрацавала — шаснаццаты блок быў роўна ўзяты палоснай пілой. 

Аказваецца, што перад працай  на палоснай піле на фабрыцы (ѐн) працаваў на лесапілцы, галоўным сарціравальшчыкам. І тут грошы  атрымліваў такія ж, што і на лесапілцы; з-за нейкіх фармальнасцей, ці па недагляду, (прозвішча) яго засталася ў разліковым лісце лесапілкі і зарплату атрымліваў з разліковага ліста лесапілкі. 

 —"Вялікай крыўды да нядаўняга часу не бачыў, але лесапілка на пэўны час становіцца. Тады сарціроўка на лесапілцы лічыцца працай больш лѐгкай і аплата за яе зніжаецца на 12%.  У гэты час пілы вострацца і ачышчаюцца, але Лазарэнка ўжо не працуе на лесапілцы, а з яго зарплаты вылічваецца 12%, аднак там, тэарэтычна, лічыцца ў разліковым лісце." Відавочна, што тут не ўсѐ ў парадку. Бяру тэлефон і званю бухгалтару па зарплаце дадому. 

—"Ці маглі бы Вы зараз прыйсці на фабрыку?" Заўжды хацеў такія сітуацыі праясніць адразу. Праз некалькі хвілін прыходзіць бухгалтар Васілевіч. Пытаю яго па сутнасці гэтай справы. Так, сапраўды вылічэнні былі, бо гэта прадугледжана правіламі аплаты працы на лесапілках. 

— "Але ж Лазарэнка не працуе ўжо  на лесапілцы, чаму ж ѐн мае меншы заработак?"

— „Але ж гэта рашэнне дырэктара!" — Коратка перарываю яго, бо бачу, што вузкі бухгалтарскі розум не пераканаю. 

— „Заўтра  (субота — дзень выплаты) выплаці пану Лазарэнку за яго работу так, як належыць,   па поўнай стаўцы!"

— „Я не ведаю, як выканаць загад пана інспектара?.."

— "Я таксама не ведаю, ведаю толькі, што гэта павінна быць папраўлена. З-за таго, што пан не ведае сваѐй работы, чалавек атрымлівае не ўсю зарплату."

―"Слухаю!.." — Праз два дні прыпамінаю гэты факт і прашу даць мне разліковы ліст лесапілкі, каб пераканацца, зыходзячы з якой стаўкі была налічана выплата Лазарэнку. Прыносяць мне. Бачу, што з  выплаты па ранейшаму ўтрымана 12 %. Прашу пазваць бухгалтара Васілевіча. 

— "Чаму пан не зрабіў пераразлік Лазарэнку, так, як мы ўчора дамовіліся?"

― "Бо не ведаю, ці пан дырэктар адменіць сваѐ рашэнне і хачу дачакацца яго вяртання." — Астаўляю ўсякую дыпламатыю і амаль крычу: ―"Я пану сказаў, што патрэбна зрабіць і гэта павінна быць выканана, далейшае ніякага дачынення да пана не мае. Я бяру адказнасць на сябе." Сканфужаны Васілевіч выйшаў, выплаціў Лазарэнку, як я яму загадаў.

Вярнуўся дырэктар. Паміж іншымі справамі дакладваю яму аб сітуацыі з Лазарэнка. Слухае. А потым кажа: "Бачыце пан ніяк не мог уявіць, што інтэлект бухгалтара не можа стаць вышэй чынѐнай крыўды? Немагчыма прадугледзець кожную сітуацыю. Пан правільна зрабіў." І дырэктар выклівае Васілевіча. 

―"За які перыяд пан выплаціў Лазарэнка поўную стаўку?"

―"То не я, пан дырэктар, то пан інспектар на ўласную адказнасць  загадаўаў."

— "Няхай пан адкажа на маѐ пытанне."

―"За астатнія 10 дзѐн."

―"А  ранейшыя?"

―" На працягу шасці месяцаў за ўсе прастоі лесапілкі заўсѐды адлічвалася 12 % з зарплаты." (Гаворыць гэта з самахвальствам). Спакойным голасам дырэктар кажа: 

―"Вазьмі, пан, усе разліковыя лісты, падлічы ўсе вылічэнні з зарплаты і сѐння ж выплаці Лазарэнку за 6 месяцаў усе вылічаныя з яго грошы, — і тут дырэктар пераходзіць на крык: 

―"А надалей патрэбна працаваць, уключаючы галаву, на тое яна ў Вас на плячах і тырчыць, а не бязглуздна выконваць загады, не ўнікаючы ў іх сутнасць. І яшчэ: усе ўказанні пана інспектара  павінны без спазнення, зараз жа выконвацца. Зразумела?!."   Гэтая справа стала адразу ж вядома ўсім рабочым з найлепшай інтэрпрэтацыяй у маю карысць: інспектар абараняе рабочых!        

 У лютым 1939 года звярнуўся да дырэктара з прапановай, каб устанавіць на тэрыторыі фабрыкі гавенне1 для інтэлігенцыі і  місію2 для рабочых. Паглядзеў на мяне сваім мудрым позіркам і сказаў: "Пан Стэфан, дзякую, я і сам меў такую думку, але ініцыятывы, як некатолік, праяўляць не мог. Добра, няхай пан усѐ арганізуе. Пэўную падтрымку ад мяне будзе мець". Паехаў да Пінску, і хоць гавенне арганізаваць не ўдалося, але сустракалі місію ад ордэна Капуцынаў. 

Гэта была праца над фарміраваннем у людзей пэўных пачуццяў да Польшчы, да роднага краю, да веры. Разумеў і прымаў думкі і ідэалогію майго начальніка, і, па меры магчымасцей, дапаўняў іх сваімі разуменнямі і пачуццямі. Адзінства і цэласнасць нашай працы — гэта было асяродкам нашага маральнага здароўя, асяродкам працы, аблагародненай добрай воляй і працай,  якая была вельмі плѐннай. Такой хацеў бы бачыць усю Польшчу, хоць цяпер праца мая пралягае ў іншым напрамку — яна для Польшчы. Перакананы, што калі і надалей буду мець магчымасць уплываць на ход гісторыі, буду рабіць усѐ, каб будаваць будучую Польшчу. Ведаю, што ў мяне гэта атрымаецца і ведаю, чаму, бо я ўжо дабіваўся пэўнай мэты і маю вынікі сваіх дасягненняў. Гэта і ѐсць крыніца майго яснага погляду ў будучыню! 

1. Гавенне — ад дзеяслова "гавець ", у веруючых пасціцца, хадзіць да царквы, рыхтавацца да споведзі і "прычасця".

2.Міссія — пасылка асоб, якія займаюцца распаўсюджваннем пэўных рэлігійных поглядаў сярод насельніцтва з другім веравызнаннем. У дадзеным выпадку, насаджэнне каталіцызму. 

Палессе перадваенных гадоў, раѐн Мікашэвіч  і мясцовай фабрыкі дыкты.  

"Прыехала перад Вялікаднем да Стэфана (сына) і застала на новым месцы жыхарства Стэфана перакапаныя і размечаныя градки, узялася з яго дапамогай садзіць агародніну, расаду бралі з фабрычных парнікоў на службе Стэфана. Наведала са Стэфанам фабрыку дыкты, дзе з цікавасцю назірала за працай новых машын, якія з вялікіх вольхавых камлѐў высякалі вялікія драўляныя дошкі (пліты), укладваемыя рабочымі (адна на адну). Пакрывалі іх спецыяльным, прывезеным з-за мяжы клеемі памяшчалі іх пад вялікіх памераў прэс, адкуль выходзілі вялікія драўляныя "мазуркі", якія яшчэ апрацоўваліся ўмацоўваючым сродкам, каб не разбураліся ад вільгаці і сушы, пасля чаго выконваліся заказы на дзьверы, рамы, паркет і г.д. 

Маю ўвагу прыцягнула прысутнасць на станцыі двух служачых мытнікаў, адначасова ўбачыла, што на Мікашэвічах заканчваецца чыгуначны рух, "жалезная заслона" якраз у гэтым месцы аддзяляла (адгароджвала) Расію ад Польшы. Даведалася, што ў Мікашэвічы Англія прысылала драўніну разнастайных індыйскіх  (парод) дрэваў для пераапрацоўкі на дыкту, аднак польскія ўлады пільна сачылі, каб каштоўная дыкта не разыходзілася па Польшы, а ішла праз Гданьск, у Англію, як гатовы матэрыял для драўляных вырабаў – таму тут, на месцы, і спатрэбіліся польскія мытнікі. У вялікім памяшканні, запоўненым скрынямі, бачыла надпісы Бамбей, Калькута і другія. 

Пагода спрыяла прагулкам, якія штодзѐнна са Стэфанам рабіла пад вечар. Гэтая частка Палесся носіць назву высокага Палесся і адзначаецца большай сонечнасцю; і на самай справе, у маѐ 4-ох месячнае пражыванне ў Мікашэвічах, не было дажджлівых дзѐн, часам (былі) кароткія пралѐтныя буры. Рабілі са Стэфанам пешыя прагулкі па лесе, які (рос) паблізу фабрыкі і быў  прадстаўлены рэдкалессем, у якім на больш высокіх месцах сустракаліся хаткі мясцовых палешукоў. Яны засявалі свае палеткі жытам і просам, тым не менш зімой і сюды даходзілі ваўкі і таксама здаралася,  што дзеці, ідучы з тых мясцін у школу, гінулі ад ваўкоў. Найбольш страшным быў воўк-адзінец, людзі якога называлі "людаедам"; аднойчы ―пакаштаваўшы‖ чалавечыны, не здавальняўся жывѐлінай і нападаў на адзінокіх дзяцей. 

Часам, калі фабрычны аўтамабіль быў "вольны", ездзілі са Стэфанам у паўночным напрамку, праз сапраўдную пушчу. Тэрыторыя, належачая фабрыцы, працягвалася ўздоўж ракі Лань на 125 км, а шырыня гэтай паласы была не меньш 40 км. Абшар, належачы фабрыцы, дасягаў (плошчы) 110 000 га. Тое, што Случ служыла граніцай, можна было ўбачыць за вузкай ракой, стан апусташэння краю на другім беразе, адкуль бальшавікі выселілі людзей у глыб Расіі, а застаўшыяся вѐскі былі ў руінах. Палі, аднак, былі ўзараны і забаранаваны. Толькі на некалькі кіламетрў стаялі бальшавіцкія вышкі заставаў (пагранічныя і назіральныя). На той прасторы знаходзілася вялікае балота "Грычын", якое займала ў шырыню каля 25 км., пранізанае каналам, у які па вѐснах сцякала са многіх ручаін вада. Асабіста не бачыла тое балота, але Стэфан, які  спачатку павінен быў пазнаѐміцца з тапаграфіяй мясцовасці, казаў мне, што прастора балота цягнецца (аж) да самага гарызонту і падобна як-бы на зялѐную раўніну, без ніводнага кусточка, не бачна і не чуваць птушак, толькі раі аваднѐў, мух і камароў, ад якіх патрэбна было адмахвацца, ідучы пешшу, праз грэблі, якія месцамі перарывалі тую зялѐную раўніну. Толькі зімой гэтая прастора замярзала і пакрывалася снегам; тады сяляне з рэдкіх прыбярэжных паселішч адпраўляліяся з саначкамі, запрэжанымі адным конікам, да павятовага мястэчка Лунінец за неабходнымі закупкамі або да доктара, але то была рызыкоўная язда, амаль кожны год здараліся выпадкі, што такі-та (нейкі) селянін правальваўся разам з санямі і канѐм у незамерзлыя "пажарышчы" і прападаў бясследна. Мне расказвалі, што аднойчы праз гэтую снежную пустыню адзін селянін адправіўся пехатою да Лунінца, аднак па дарозе назад яго застала завея, (ѐн) заблудзіўся, а мароз утварыў на паверхні снега наст. Селянін, аднак, працягваў ісці далей, урэшце дайшоў да вѐскі, пры гэтым патрапаў не толькі лапці, а нават здзѐр цела на нагах да касцей.

Спытала ў шофера, ці ѐсць тут вужы? "О, ѐсць, — але найгоршы то той, што доіць каровы". "Як то доіць?" ―а так, у мяне была карова, пачала хварэць, худзела, ніякія зѐлкі не дапамагалі, але стары сусед сказаў, што вуж ѐсць, пэўна, у гнаі, я рассмяяўся, аднак стары настойваў, каб выкінуць гной, пачаў выкідваць і знайшоў  "распашанага" вужа, каторага канечне, забіў. Ён кожны вечар, калі было ціха, выпаўзаў, абвіваўся вакол нагі і сасаў вымя, з-за гэтага карова схудзела, бо ѐн выдойваў малако, а яна кожны вечар баялася таго "візіта" — падобнае гэтаму там здаралася часта. Часам трапляўся вялікі вуж, бірузовага колеру, не ядавіты, але гэта рэдка. 

Недалѐка ад вялікага балота "Грычын", у разгалінаванні дзікай і разлітай Лані, у вольхавых багнах знаходзіўся так званы "Заказнік". Была то прастора вольхавых лясоў, атачоная рэчышчамі Лані, багнамі і дрыгвою. "Заказнік" меў плошчу 9000 гектараў і ляжаў паза ўсякімі дарогамі і нават сцежкамі. Прастора гэтая, па тлумачэнню, была як рэзерват у стане некранутай забалочанай пушчы. Прынятая назва "Заказнік" была даведзена да ведама жыхароў вѐсак, найбліжэйшая аддаленнасць — 15 км. Забарона наведвання гэтага рэзервату датычылася нават лясной службы. Рэзерват той быў праўдзівым Міцкевічаўскім гадавальнікам. Тут вадзіліся пастаянна, адзіныя на прасторы Польшы, мядзведзі нізінныя, памерам да 2 метраў у стаячым стане, якія адрозніваюцца ад малых бурых мядзведзяў карпацкіх. Палешукі ахоўвалі ад іх свае вялікія вуллі, размяшчаючы іх высока на разгалінаванні вялікіх дубоў або сосен, будуючы пад імі шырокі квадратны насціл, моцна падпѐрты бярвеннямі, праз якія мядзведзь не мог пранікнуць, царапаючыся ўздоўж ствала. Палешукі ахоўвалі свае вуллі і забабонамі папярэджваючы, што  калі нехта пасмее парушыць вулле і ўкрадзе мѐд, таго напаткае няшчасце, хвароба, каўтун, а некаторых і смерць. Гэтыя забабоны прыйшлі ад часоў "паганскіх", а калі здараўся крадзѐж вулля, то (казалі) зрабіў гэта "не тутэйшы" чалавек. Дзіўныя ўражанні мелі тыя лясы, багны і ўрочышчы на асоб, любячыч мнагалюддзе і шум горада, рух вуліц, бляск "неонаў" і пацеху начных забаў. Тая цішыня здалася б ім манатоннай і нуднай, бо не ўсе ўмелі б яны адчуць і зразумець мову цішы, лесу і скрытага ў ѐй цікавага жыцця прыроды. Чаму гэтая частка Палесся была балоцістай?.. Яшчэ з царскіх часоў былі спробы асушэння таго мокрага Палесся, капалі каналы, але яны не асушылі моцна забалочаных частак пушчы, калі-нікалі дрэнаж пападаў на магутныя пліты граніту, месцамі нават базальту, так званая "чарнаморская пліта" становіцца як бы магутным "тазам", робіць немагчымым адток вод, якія пераўтвараюць прастору ў балота і ў так званыя "бяздонныя бочкі", пакрытыя "здрадлівым мохам" або нізкімі хмызнякамі. Геолагі і інжынеры, нават замежныя, даследвалі не раз наша Палессе, канстатавалі, што можна, коштам мільярдаў, пралажыць каналы, якія б "здрэнавалі" рэчкі і ручаі, напраўляючы іх воды прыродным схілам праз Прыпяць да Дняпра. Аднак інжынерныя планы трапілі на адпор ваенных уладаў, ахоўваючых нашу ўсходнюю мяжу, яны (якія) лічылі, што палеская багна з’яўляецца прыроднай лініяй абароны . 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.