Роднай зямлі шматгалоссе

Роднай зямлі шматгалоссе

5 лістапада 2020 года аматары беларускага слова сабраліся ва ўтульнай чытальнай зале Мікашэвіцкай гарадской бібліятэкі, дзе адбыўся вечар беларускай кніжкі “Роднай зямлі шматгалоссе”.

Вядучая Аксана Маркевіч нагадала, што лістапад з’яўляецца ўраджайным месяцам на дні нараджэння і юбілеі беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх — Вячаслаў Адамчык, Якуб Колас, Андрэй Макаёнак, Яўгенія Янішчыц, Уладзімір Караткевіч. Лёс некаторых з гэтай паважанай плеяды аўтараў у пэўны перыяд часу быў звязаны з нашымі мясцінамі. Аб тым, як Якуб Колас наведваў Лунінец, Мікашэвічы, Сінкевічы  ўдзельнікі мерапрыемства не толькі слухалі, але і дапаўнялі сваімі звесткамі.

Пра  наведванне вёскі Любань Андрэем Макаёнкам вядучая распавяла з успамінаў вядомага на Лунінеччыне краязнаўцы і літаратара Сцяпана Нефідовіча. Прысутныя таксама з цікавасцю паслухалі невялікую замалёўку са зборніка Сцяпана Паўлавіча аб сустрэчы з Яўгеніяй Янішчыц. Далей удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы Якуба Коласа, Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Корбана, Анатоля Вярцінскага і іншых беларускіх аўтараў, што праслаўлялі родную зямлю сваімі галасамі.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.