На калядным тыдні, з мэтай далучэння дзяцей да беларускай народнай творчасці, у сярэдняй групе №11 прайшло знаёмства са святам Калядкі. Выхаванцы пазнаемiлiся з традыцыйным беларускiм святам i прынялi непасрэдны удзел у святкаваннi Каляды. Дзецi пагулялi у беларускiя народныя гульнi, сумесна з выхавацелям зрабiлi калядную зорку.
Закончылася свята развучваннем песні з гаспадарамi дома, а ў адказ госці атрымалі калядныя пачастункі.
Добры вечар, шчодры вечар,
Усім людзям на ўвесь вечар!
Вось так мы падтрымліваем сувязь з народнымі традыцыямі. І ўсё гэта падабаецца нашым дзецям!