Знаёмства са святам Калядкі

На калядным тыдні, з мэтай далучэння дзяцей да беларускай народнай творчасці, у сярэдняй групе №11 прайшло знаёмства са святам Калядкі. Выхаванцы пазнаемiлiся з традыцыйным беларускiм святам i прынялi непасрэдны удзел у святкаваннi Каляды. Дзецi пагулялi у беларускiя народныя гульнi, сумесна з выхавацелям зрабiлi калядную зорку.

Закончылася свята развучваннем песні з гаспадарамi дома, а ў адказ госці атрымалі калядныя пачастункі.

Добры вечар, шчодры вечар, 
Усім людзям на ўвесь вечар!

Вось так мы падтрымліваем сувязь з народнымі традыцыямі. І ўсё гэта падабаецца нашым дзецям!

 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter