«Паэтычная глыбінка» ў глыбінцы палескай

25 мая 2021 года чарговае пасяджанне клуба «Паэтычная глыбінка», што ўжо шмат гадоў дзейнічае пры Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы, прайшло не зусім звычайна. Аматары вершаванага радка адправіліся ў паэтычна-краязнаўчую вандроўку на сядзібу да новай удзельніцы клуба Тамары Антонаўны Івашкевіч у вёску Пяшчанікі, якая знаходзіцца побач з Мікашэвічамі. 

Тамара Антонаўна правяла невялікую экскурсію, расказала, што зараз вёска налічвае ўсяго некалькі жылых дамоў. А раней, «пры Польшчы», тут была ўзведзена казарма для пагранічнікаў, якія ахоўвалі праходзячую паблізу савецка-польскую мяжу, побач – канюшня і пральня. Многія афіцэры прыехалі з сем’ямі, таму пабудавалі і двухпавярховую школу, дзе вучыліся і вясковыя дзеці. У гады вайны вёска была спаленая фашысцкімі акупантамі, але, на шчасце, усе яе жыхары засталіся ў жывых. Пасля вайны Пяшчанікі адрадзіліся, тут гучаў людскі гоман і дзіцячы смех — у кожнай сям’і было па пяць-сем і болей дзяцей, але, на жаль, з цягам часу, жыхароў ўсе  меншала і зараз іх засталося ўсяго некалькі чалавек. Затое навокал такія прыродныя краявіды, якімі захапляцца можна бясконца! Чаго толькі вартыя векавыя волаты-дубы, абхапіць ствол якіх можна толькі у восем рук!

Літаратурная частка мерапрыемства на сядзібе ў гаспадыні атрымалася таксама насычанай і інфарматыўнай. Знаёміліся з творчасцю паэтаў-землякоў, гучалі любімыя вершы беларускіх аўтараў і творы ўдзельнікаў клуба, прайшла акцыя «Свежая прэса — на свежым паветры», а таксама шмат вясёлых конкурсаў, забаў, песенных спаборніцтваў, якія разам правялі кіраўнік клуба «Паэтычная глыбінка» Аксана Маркевіч і кіраўнік клуба «Вдохновение» Мікашэвіцкага філіяла Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Шэляговіч. Завяршылася вандроўка за самаварам – частаваннем гарбатай з розных зёлак – і абмяркаваннем планаў на наступныя сустрэчы.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter