Гуканне вясны

ў старэйшай групе №8 прайшла забава «Гуканне вясны». Педагог імкнулася далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз гульні, песні, танцы, загадкі і пацешкі.

Забава прайшла цалкам на беларускай мове. Гэта выдатная магчымасць для дзетак прадэманстраваць свае таленты ў выкананні вуснай народнай творчасці і тым самым  парадаваць родных.

Разам з Мiкiтай дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні. Забава, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзяцей старэйшай групы атмасферу вясновай радасці і шчасця.

У канцы забавы Вясна пачаставала дзяцей абаранкамі.

 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter