Беларуская лялька

Беларуская лялька

Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару, яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду. Апранутая ў белую кашульку, спаднічку, падвязаную фартухом, з чырвонай паскай у тоўстай касе, лялька захоўвае ў сабе народныя ўяўленні аб жаночай прыгажосці, гэта люстраны адбітак эстэтыкі і духоўнасці сялянскага быту і быцця.

І сёння на занятак да выхаванцаў старэйшай группы №8 у госці прыйшла дзяўчынка Арынка са сваёй лялькай. Арынка паведала дзецям пра гісторыю з'яўлення лялек, паіграла разам з дзецьмі ў гульню і навучыла рабіць лялькі-абярэгі. Усе выхаванцы зацікаўлена рабілі сваіх лялек. Такая праца вельмі спадабалася дзецям, і яны з задавальненнем забралі лялек дамоў, каб пазнаеміць іх са сваімі бацьками.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.