Сацыяльная палітыка Мікашэвіцкага прадпрыемства.

Сацыяльная палітыка Мікашэвіцкага прадпрыемства.

Мікашэвіцкае прадпрыемства драўніны "Ольза" — так гучала афіцыяльная назва фабрыкі дыкты, паркету і лесапілкі (тартакі) ў Мікашэвічах. Маючы намер заняць пост кіраўніка прадпрыемства, павінен быў, з дапамогай дырэктара, пазнаѐміцца з усімі праблемамі фабрыкі і з сацыяльнымі праблемамі. Па прыродзе сваѐй не меў схільнасці да вывучэння грамадска-сацыяльных пытанняў, аднак, ―па пасадзе‖, вымушаны быў тымі справамі займацца. Сацыяльныя  пытанні цікавілі мяне перш за ўсѐ як начальніка. Ніякаму начальніку нельга быць абыякавым  (раўнадушным) да клопатаў, патрэб і справядлівых памкненняў (чаканняў) падуладных людзей, да таго ж імкнуўся, перш за, ўсѐ да пазнання людзей і ўмоў іх працы, каб мець абаснаваныя меркаванні (аргументы) для прыняцця пастаноў, якія б адпавядалі запатрабаванням работнікаў. Асабіста магу сцвярджаць, што маштабы, адносна якіх вырашаліся сацыяльныя праблемы на Мікашэвіцкім Прадпрыемстве, былі на самым высокім узроўні. Была то бясспрэчная заслуга непераўзыйдзенага інтэлігентнага і мудрага чалавека, якім з'яўляўся генеральны дырэктар Самуіл Гомберг. 

Пачнѐм з высвятлення яго ўласных поглядаў на гэтыя пытанні. Гомберг быў рашучым праціўнікам якой бы там ні было «сацыялізацыі працы або прадрыемства». Лічыў, што капіталістычны лад жыцця самы здаровы, пры ўмове, што ў кабінетах кіраўнікоў сядзяць людзі разумныя і не настроеныя эгаістычна да таго капіталу (уласнасці), якой яны ўпраўляюць. Можа гэта тэорыя? Праціўнікі паставілі б пад сумненне такую пастанову справы. Але ўбачым, як  С. Гомберг праводзіў у жыццѐ свае погляды, а я падтрымліваў яго ў меру свайго найлепшага разумення і найлепшай волі. 

Дырэктар кіраваў фабрыкай ад пачатку, г.з. з 1928 года і сам яе разбудоўваў, пашыраў і развіваў. Вось чаму ѐн ведаў усѐ і ўсіх. 

Уведзена было правіла, якога нідзе больш не сустракаў. Дырэктар асабіста прымаў усіх без выключэня ў сераду кожнага тыдня, пачынаючы з 16 гадзін — выключэнне было толькі, калі ѐн быў у ад'ездах (аб гэтым усе ведалі). Кожны работнік фабрыкі, лесапілкі, адміністрацыі лесу, уласнік якой-небудзь маѐмасці, кіраўнік будаўнічай пляцоўкі, складу — меў права з'явіцца да дырэктара без фармальнасцей. Сустрэчы маглі праходзіць у якойсьці канцылярыі, канторы або на фабрыцы. Вядома, што патрэбна было гэта ў пэўнай меры арганізаваць, таму пасыльны дырэктара выдаваў нумаркі чарговасці, так што наведвальнік не павінен быў чакаць у чарзе, а адразу прыходзіў у прызначаны час. Правіла было, што дырэктар прымаў усіх без перапынку, незалежна ад таго, колькі гэта займала часу. Не раз серада была для дырэктара „начной працай―. Візіты заканчваліся ў 24-00 і нават у 1 (першай) гадзіне ночы. Вячэру на падносе своечасова прыносілі яму ў кантору, каб не перапыніць аўдыенцыі, каб ніхто яго не чакаў. 

Такая сістэма ў атмасферы, якая панавала на фабрыцы, была збаўленнем. З аднаго боку, дырэктар ведаў усе тайны ўмоў працы, скаргі, просьбы, нараканні, з другой, дзякуючы такой сістэме, не ўзнікалі асабістыя сваркі і разлады, якія заўжды бываюць у такім людскім зборышчы, яны папярэджваліся раней, пры размове з дырэктарам, кожны масцер, кожны інжынер, чыноўнік ці галоўны ляснічы ведаў, што можа пайсці непасрэдна да дырэктара са скаргай, або каб праясніць тую ці іншую сітуацыю. 

Такая сістэма, дзякуючы мудрасці дырэктара, стварала атмасферу поўнга даверу яму. Прыходзілі да яго людзі з рознымі пытаннямі: каб параіцца, ці купляць карову, дзе навучаць сына; што рабіць, „калі дачка згубіла нявіннасць"; запрашалі на вяселле, хрысціны, прасілі аб павышэнні размераў пазычкі, дамаўляліся аб дровах для апалу ці павышэнні дзѐннай аплаты працы. На ўсе пытанні дырэктар меў аб'ектыўныя адказы, якія, пры неабходнасці, аргуменціраваліся пэўнымі пастановамі, якія шукаліся зараз жа па яго просьбе. Калі былі сумненні ў аб'ектыўнасці  і належыла ўдакладніць сітуацыю, размова адкладвалася да наступнай серады і ніяк не пазней. 

Сістэма гэта была асноўным касцяком сацыяльных адносін на Мікашэвіцкіх прадпрыемствах. Прычым, яна (сістэма) прытрымлівалася пэўнай дэмакратыі: усѐроўна, ці то інжынер, ці кіраўнік канторы, ці масцер, ці просты рабочы — усе прытрымліваліся прапанаванай загадзя, па запісу, чарговасці. У канцы чаргі чакалі рабочыя, уперамежку з масцерамі і чыноўнікамі. Зыходзячы з педагагічных поглядаў, дырэктар і мне прапанаваў рабіць заяўку „на сераду" — чакаў, так, як і ўсе. Якая зайздросная мудрасць!  Усе, хто працаваў на фабрыцы, адчувалі сябе роўнымі ў правах і абавязках.   

Пазней, натуральна, усѐ змянілася, дзесьці ў 1939 годзе. Звычайна дырэктар прасіў, каб я прысутнічаў пры тых аўдыенцыях (прыѐмах). Мэта такога рашэння была двайной: па-першае, каб прывучыць усіх да таго, што ва ўсіх справах ѐсць яго намеснік, а па другое, каб я быў дасведчаны аб „балячках" і патрэбах усіх работнікаў, а таксама з узнікаючымі ў сувязі з гэтым новымі рашэннямі дырэктара. Маючы такія непасрэдныя кантакты, дырэктар цалкам і глыбока ведаў свой персанал „на памяць". Каб не перашкаджаць рабоце, як правіла, ніколі, акрамя серады, не прыймаў  па асабістых пытаннях, акрамя надзвычайных выпадкаў, гэта павінна было афіцыяльна зарэгістравана праз „шэфа" канцылярыі.  

А цяпер, як вырашаліся праблемы рабочых, і наогул, усіх супрацоўнікаў? 

Жыллѐвыя праблемы. 

Амаль увесь пасѐлак Мікашэвічы быў уласнасцю „Агахель" і „Ользы". Рабочыя і служачыя падзяляліся на некалькі катэгорый: 

1. Рабочыя, якія паходзілі з блізкіх вѐсак, мясцовыя палешукі, працавалі на самых простых работах: на пляцоўках, на лесапілках, каля дошак, бярвенняў, на сплаве лесу, у кацельнях. Жылі яны, у большасці, у сваіх хатах. Атрымлівалі надзел лесу, дзе здабывалі апал (дровы), пашу для кароў, першынство пры пакупцы дзялянак для касьбы сена па спецыяльнай цане. Атрымлівалі таксама, у большасці, электрычнае святло. Мы імкнуліся ўключыць найбліжэйшыя вѐскі ў электрычную сетку, але гэта было яшчэ на ўзроўні толькі пачатку работы.

2. Пастаянныя работнікі фабрыкі. Нарміраванае забеспячэнне асобнымі  дамамі, або дамамі на две сям'і — было такіх дамоў больш за 300 — усе драўляныя, але атынкаваныя, з асобна пабудаванымі хлявамі, аборай, з агародам для ўласнага карыстання, 4-мя пладовымі дрэвамі. Было некалькі дамоў даўнейшай пабудовы на чатыры або восем сямей, але ў будучым яны прыназначаліся для разбору, па меры уводу будуючыхся дамоў пасѐлка. Работнік атрымліваў паѐк: апалу (дровы), надзел пашы на 1,5 каровы задарма, калі меў больш кароў, мусіў лішкі аплачваць дадаткова, лугавую дзялянку для касьбы сена за 20% ад кошту. І святло электрычнае — дарма. 

3. Супрацоўнікі, пачынаючы ад масцераў, служачых канторы, інжынераў, экспедытараў і другіх працаўнікоў, атрымоўвалі жыллѐ ў мураваных дамах. План дамоў быў вельмі практычны, яны будаваліся па тыпу "Швецкіх". Кожны з агародчыкам, дрывотняй і хлеўчыкам, без аборы і без права трымаць кароў. Быў цэлы мікрараѐн пляцаў, якія здаваліся ў арэнду на 99 гадоў (у прыгранічнай паласе), таму што прадаваць землі без дазволу вайсковых улад і іх індывідуальных распараджэнняў было забаронена. „Ольза" давала вельмі вялікую дапамогу  для будавання ўласнага дома бярвеннямі, давалася фарба і бляха. Акрамя ўсяго, той, хто хацеў будавацца, мог узяць дом, напалову пабудаваны, дарам. Галоўнае было ў тым, каб заахвоціць работніка, тады ўся яго сям'я застанецца назаўсѐды ў пасѐлку, на сваѐй „уласнасці". Канечне, рашэнне аб атрыманні ўсіх гэтых выгод прымалася з улікам рэпутацыі работніка. Здольны работнік, эканомны, беражлівы, з сям'ѐй мог заўсѐды спадзявацца на падтрымку і дапамогу. Усе атрымлівалі паѐк: апалу, агароды і электрычнасць. 

4. Самай высокай, па рангу, была катэгорыя работнікаў, у якую ўваходзілі: дырэктар, я, таксама звязаныя з фірмай „Ольза", але ў другой форме: ксѐндз, паліцыя, доктар, санітаркі, настаўнікі, кааператары. Дырэктар і я мелі свае дамы. Дырэктар на восем пакояў, у мяне на чатыры пакоі (баня, вестыбюль, рабочы кабінет і другія). Меў свой агарод, атрымлівалі апалу, плату натурай, электрычнае асвятленне.

Вось так былі размешчаны ўсе. Была яшчэ адна катэгорыя жыхароў. Для халастых работнікаў быў пансіянат на 40 месцаў, па чатыры чалавекі ў пакоі, там была сталоўка, якая ўпраўлялася жанчынай, і ў пансіянаце за сталовую работнік плаціў 90 грошай! — (сняданак, абед, падвячорак, вячэра). Пансіянатам маглі карыстацца толькі хлопцы-халасцякі з добрай рэпутацыяй, служачыя іншых улад — (Войска Польскага, КОП, паліцыя, ксѐндз.

Рабочыя стаўкі былі індывідуальнымі. Сістэма разлікаў была надзвычай складанай для калькулятараў і бухгалтэрыі, але гэтыя разлікі былі, бясспрэчна, вельмі справядлівымі. 

а). Асаблівасці працы, заняткаў, катэгорыі ўмеласці (кваліфікацыі) вырашалі прынцыповыя памеры стаўкі, якая вагалася, ад 2 да 7 злотых за рабочы дзень. 

б). Прэміі налічваліся за два тыдні або памесячна. Кожны аддзел фабрыкі меў прэмію за ўласную працу, а звыш таго, былі прэміі агульныя, яны называліся „фабрычныя". Напрыклад, была прэмія за колькасць вырабленай дыкты ў месяц, якая залежыла ад тэхналогіі вырабу: дыкта „мокра-клееная" і „суха-клееная". (Тэндэнцыя разлікаў была ў тым, што мокра-клееная дыкта патрабавала меншых намаганняў). „Фабрычная" прэмія была для ўсіх і залежыла ад „паказчыка прадукцыйнасці сыравіны". Калі ў даным месяцы паказчык быў нізкім (менш драўніны патрацілася на выраб 1м3  дыкты), гэта значыла, што ўсе аддзелы працавалі ашчадна (эканомна), то рабочыя, масцеры і кіруючы персанал атрымлівалі дадатак. Адсюль і зацікаўленнасць у (такой) працы і адчуванне агульнай адказнасці. Рабочыя на лушчарках (галоўныя) атрымлівалі прэмію, якая залежыла ад „вышчарбленых ножніц", але ў адваротным  напрамку. 

в.) Работніку з найвышэйшай дзѐннай стаўкай выплачвалася прэмія ў 50 злотых штомесячна, ад якой за кожнае „вышчарбленне" вылічвалася 4 злотых. Аб'ява „Вышчарбленне" кожны дзень паказвалася публічна на спецыяльным відным месцы, у аддзеле  „лушчарні". Кожны лушчар, уваходзячы на фабрыку, у першую чаргу глядзеў на гэтую аб'яву, як яго калегі з другіх змен сябе праявілі. Гэта падтрымлівала (сярод лушчароў) здаровую канкурэнцыю. 

г.) Толькі дасведчанае кіраўніцтва робіць найбольш „здаровым― становішча на прадпрыемстве. У Мікашэвічах выкарыстоўваўся прынцып: кавалер зарабляе на сябе, жанаты павінен зарабіць столькі, каб утрымоўваць жонку і дваіх дзяцей, за кожнае народжанае дзіця (сям'я) атрымлівала прагрэсіўны дадатак. Характэрным быў факт, што работнік  Лазарчук (просты, непісьменны), 40 гадоў, які працаваў на абдзірцы кары з бярвенняў — работа простая, хаця і не лѐгкая, меў 9 дзяцей, двое з якіх ужо працавалі на фабрыцы, атрымліваў аплату большую, чым вядомы і здольны, энергічны 24-гадовы масцер у аддзеле „lamelek", але не жанаты. Дапамога, якая аказвалася галаве сям’і, выдавалася з фондаў фабрыкі. 

1.Рабочыя некаторых аддзелаў атрымоўвалі дарам адзенне. Пры пагрузцы камлѐў на склады — цѐмна-сіняе адзенне, абшытае скурай  на локцях, каленях і ягадзіцах, выдавалася праз кожныя два месяцы новае. Рабочыя, якія працавалі на склейцы, атрымлівалі аддзенне і гумовыя фартухі. Усе жанчыны і дзяўчаты атрымлівалі фартухі з рукавамі і белыя хусткі на галаву, якія былі абавязковымі ў час працы (трэба сказаць, што выглядалі яны ў іх вельмі добра). 

2. Усе работнікі фабрыкі мелі свае невялічкія шафы, каб павесіць там адзежу, палажыць сняданак ці падвячорак. Усе атрымлівалі праз кожныя два тыдні кавалак мыла для мыцця рук на фабрыцы. Нельга было тае мыла выносіць дадому, да таго часу, пакуль не атрымаеш новы кавалак. І што гэта было за мыла!!! Кожны квартал (усе) атрымлівалі ручнік ва ўласнасць, яго можна было ўзяць дадому, калі атрымлівалі наступны, пры гэтым, новы, чысты — павінен быў аставацца на фабрыцы, а ранейшы мог быць забраны. На фабрыцы былі прыбіральні і вельмі добрыя ўмывальнікі для кожнага аддзела. 

АГУЛЬНАЯ ДАПАМОГА ДЛЯ РАБОТНІКАЎ ФАБРЫКІ 

1. Баня. Вялізная паравая баня — тры разы на тыдзень для мужчын і тры дні для жанчын. Як мне расказваў дырэктар, ахвоты наведваць баню спачатку не было, патрэбна было ўгаварваць, страшыць, пагражаць, аказваць націск. Лазня была дарма, мыла дарма і ручнікі дарма! Дырэктар прыбягаў нават да публічнага асмяяння. Сустрэўшы якое-небудзь бруднае дзіця, браў яго на фабрыку і казаў яму зняць кашулю і такое бруднае дзіця вѐў у аддзел, дзе працавалі жанчыны. Што то быў за сорам!.. Мэта. аднак, была дасягнута. У мой час лазня была ўжо "святой справай", дзе кожны, шануючы свой гонар, бываў (тут) хоць раз у тыдзень. У іншыя дні праз баню праходзіла да 500 чалавек. Чаргу там трымаць было ўжо цяжка. 

2. Памяшканне для мыцця бялізны. Паколькі жылыя дамы (у асноўным) былі драўляныя, нікому не дазвалялася мыць бялізну ў доме. Галоўным довадам было тое, што лішняя вільгаць у доме шкодзіць здароў’ю. У памяшканні для мыцця бялізны стаяла 25 катлоў з кранамі, з кіпенем і халоднай вадой, было там і санітарнатэхнічнае абсталяванне: балеі, выжымалкі, пральныя дошкі і г.д. Мыла для мыцця, парашкі, вада і апал, асвятленне — усѐ было таксама дарэмным. Былі тут прыстасаваныя сушылкі з гарачым паветрам. Жанчыны (бабы) прыносілі сваю бялізну, адзенне — пасцірае за тры гадзіны. Сушка працягвалася 30 хвілін, усѐ сухое забіралі дамоў. Такі спосаб прання выпадаў кожнай работніцы раз у два тыдні.

3. Народны Дом. (Дом Людовы). Вельмі прыгожы, зроблены з добрым густам будынак, меў вялікую тэатральна-танцавальную залу з эстрадай, сцэнай, кулісамі, там жа паказвалася кіно (дарэчы гукавое). Кіно паказвалася па аўторках, чацьвяргах, суботах і нядзелях. Фільмы арэндаваліся і паказваліся праз КАП. У зале праводзіліся пасяджэнні, урачыстасці, танцавальныя вечары і балы. Патрэбна было бачыць паводзіны работнікаў, чуць іх размовы і ўзаемаадносіны, яны былі на самым высокім узроўні. Не было п'яных, не ўзнікалі скандалы. 

Акрамя ўсяго, была пажарная служба і служба парадку. Службы гэтыя складалі дужыя і вельмі прыстойныя хлопцы, якія таксама мелі зарплату і спецыяльныя даплаты да яе. Памятаю, як ад іскры ў шліфярні загарэўся драўняны пыл, што выдуваўся да эскалатарнай вежы. Агонь выбухнуў як запалка. Начная пажарная стража патушыла пажар за 12 хвілін. Дырктар спагнаў ад страхавога агенства 3000 злотых. З іх за ўмеласць і аператыўнасць пажарная стража атрымала ад дырэктара па 100 злотых гатовых грошай. Гэта ў той час былі вялікія грошы! А фабрыка арганізавала спецыяльна танцавальны вечар для ўсіх, з бясплатным буфетам. Акрамя галоўнай залы ў Доме Людовым былі яшчэ тры малыя залы з часопісамі, іграмі (шашкамі, шахматамі). Радыѐ было ў вельмі багата аснашчанай літаратурай бібліятэцы. Кніжкі з бібліятэкі можна было браць чытаць дадому. Усѐ гэта было за кошт фабрыкі. Народны Дом стаяў насупраць касцѐла і быў пад патранажам дырэктара, маім і парафіяльнага ксендза. 

4. Спецыяльнае забеспячэнне. Аддзел, які можа зацікавіць кожнага. Апішу яго як можна больш дакладна, каб была зразумела яго ідэя, якая выражалася ў адказнасці за здаро'е і мараль усіх работнікаў.   

Папярэдне скажу: дадатак, які атрымлівала сям'я, ствараў спрыяльныя ўмовы да яе павелічэння. Людзі бачылі — што факт цяжарнасці жонкі, гэта не няшчасце, і матэрыяльныя цяжкасці ў пэўнай меры будуць зняты з бацькоў. Прыгледзімся, аднак, якімі спосабамі асноўныя прынцыпы дырэктара праводзіліся ў жыццѐ. 

Цяжарная жанчына павінна была зарэгістравацца ва ўрачагінеколага, які ўтрымліваўся на "спецыяльнай" стаўцы фабрыкі. Увесь час цяжарнасці жанчына павінна была наведваць урача кожны тыдзень, інакш яна не атрымае пазней „пасагу для дзіцяц"―. Калі яна працавала на фабрыцы, то за 6 тыдняў перад родамі ішла ў аплочваемы водпуск, які працягваўся яшчэ 2 месяцы пасля нараджэння дзіцяці. Роды не павінны былі адбывацца на даму. Быў спецыяльны „радзільны дом" — гінекалагічная бальніца пад наглядам доктара, двух акушэрак і шасці санітарак, усѐ за кошт фабрыкі. У 12 пакоях было 24 ложкі, зала для аперацый, прыхожая,  дзе жанчыны чакалі прыѐма. Адразу пасля родаў маці з дзіцѐм 2 тыдні знаходзілася ў бальніцы. Дзіця атрымлівала поўны дзіцячы „пасаг" ад фабрыкі на 50 злотых (перад вайной гэта таксама былі немалыя грошы, калі адна пялюшка (пялѐнка) каштавала 80 грошай. У склад пасагу ўваходзіла ванначка для купання немаўляці. Першы год жыцця дзіця дарма атрымлівала з фабрычнай млячарні пастэрызаванае малако. Дзеці раслі. Затым ішлі ў фабрычны дзіцячы садок, які прызначаўся для дзяцей ад 3 да 8 гадоў. Быў гэта сапраўдны рай для дзяцей. Дом вельмі чысты, у якім дзеці заставаліся цэлы дзень. Кошт ўтрымання дзіцячага садка пакрываўся з касы фабрыкі.

5. Школа. У Мікашэвічах быў цудоўны будынак школы. Двухпавярховы, мураваны, пабудаваны за кошт (фірмы) "Ольза" і быў яе ўласнасцю. Умяшчаў у сябе поўную ўсеагульную сямігадовую школу. Настаўніцкі персанал выдатны, таму што ўмовы для работы і жыцця настаўнікаў былі самымі лепшымі  на ўсім Палессі. (Школа была дзяржаўнай). Падбор настаўнікаў уваходзіў у кампетэнцыю КАП, які меў права кожную хвіліну выселіць "ненадзейнага элемента" з прыгранічнай (памежнай) зоны. Фірма "Ольза" прымала галоўнае рашэнне, бо павінна была забяспечваць жыллѐм, апалам, электрычным святлом настаўнікаў. Не апошняе слова пры прыѐме настаўнікаў меў таксама біскуп — (епіскап)  Пінскі, з якім мы былі ў вельмі добрых адносінах. Найлепшыя настаўнікі як мага імкнуліся ў Мікашэвічы. Настаўнікі атрымлівалі нармальную дзяржаўную зарплату, а ад нас — добрае жыллѐ з агародам, электрычным святлом, дровамі для апалу (дарма). Акрамя таго, мелі доступ да культурнага жыцця: на месцы было кіно, радыѐ, чыгунка. Настаўнік мог уступаць у асабістыя кантакты з людзьмі. У школу хадзіла больш за 1 000 дзяцей. Усе школьныя прылады, алоўкі, пѐрышкі, падручнікі і кнігі былі аплочаны фабрыкай. Дзеці атрымлівалі фартушкі „задарма". Закуп спортінвентара, навуковая дапамога — усе затраты на гэтыя мэты пакрываліся са спецыяльна прызначанага на гэта фонда фабрыкі. 

Школа размяшчалася паблізу касцѐла і Народнага Дома. Вельмі любіў хадзіць да школы і назіраць, як творча і мэтанакіравана фарміруецца свядомасць маладога пакалення. Напэўна дзесь, у далѐкай Сібіры, дзе цяпер могуць жыць тыя дзеці, успамінаюць Польшчу і Мікашэвічы, як рай на зямлі. Колькі тых душ, калі яны ўратаваліся, прывязалася да Польшчы і да веры!.. 

Сямікласная школа закончана. Што рабіць з моладдзю? . І гэта было прадбачана ў мудрай галаве паважанага дырэктара. Пасля заканчэння адукацыі ў школе моладзь (хлопцы і дзяўчаты) маглі перайсці ў рамесніцкую школу. У Мікашэвічах, пры фабрыцы, была прамыслова-рамесніцкая школа. Але колькасць месцаў у ѐй была агранічанай: 60 для хлопцаў, 60 для дзяўчат. Для хлопцаў ад 16 да 18 гадоў два аддзелы: дрэўна-сталярска-дыкцярскі і механічны. Хлопцы праходзілі практыку на фабрыцы (за што атрымоўлівалі грошы) ў паркетным цэху і на лесапілках, таксама ў лесе, пры яго эксплуатацыі — (распрацоўцы), дзе яны вучыліся на спецыяльнасць "бракѐра". У Польшчы бракѐраў не хапала (амаль што ўсе бракѐры былі яўрэі). Была і механічная практыка на станках і на электрастанцыі. 

Выкладалі тэорыю ў вучылішчы інжынеры з фабрыкі, а практыку праводзілі масцеры. На пастаянную працу ў вучылішча быў запрошаны кіраўнік і два яго намеснікі.  У сваю чаргу, для дзяўчат таксама былі два накірункі навучання:  санітаркі, якія праходзілі практыку ў бальніцы і ў радзільным доме, і па другім напрамку — швачкі (партніхі), там рыхтавалі дзяўчат для работы па пашыву рабочага адзення для фабрыкі, пашыву спецяльнай формы для пажарнікаў і нават пашыў па індывідуальных  заказах кліентаў. 

 Хлопцаў, якія атрымалі пасведчанні Мікашэвіцкага вучылішча, бралі "на расхват" усе фабрыкі дыкты ў Польшчы. Яны ўсе ўпэўнена рабілі свае кар’еры на такіх фабрыках. Найлепшыя з іх, вядома, заставаліся ў нас. Бывала, што хлопцы, якія паехалі на іншыя фабрыкі, вярталіся да нас, бо нідзе ім так добра не было!  Садзейнічалі мы і таму, каб тыя, хто заканчваў вучылішча (18 год)  ішлі дабраахвотнікамі ў армію для адбыцця тэрміновай службы, так, каб маючы 20 гадоў, пачалі сваю кар’еру на фабрыцы. 

Вось такімі былі мае мілыя Мікашэвічы! 

Яшчэ адно. "Ольза"— сельскагаспадарчы аддзел, дзе важнае месца займалі "агароды". Гэтыя службы павінны былі займацца упрыгожваннем фабрыкі. На тэрыторыі фабрыкі былі клумбы, рабаткі з прыгожымі кветкамі. На вокнах канторы і электрастанцыі раслі пеларгоніі; кветнікі перад галоўнай канторай, у агародчыку дырэктара, маім і ксяндза, вакол клуба для кіруючых работнікаў; там былі, дарэчы, абсталяваны месцы, дзе можна было загараць, павячэраць. Там жа знаходзіліся пакоі для прыезджых гасцей. Акрамя гэтага, адддзел "Агароды" меў заданне забяспечваць (па самых нізкіх цэнах) насеннем агароды работнікаў і расадай капусты і памідораў для ўсіх уласнікаў агародаў, работнікаў фабрыкі. Расада раздавалася дарма. 

Вельмі важнай сацыяльнай установай была бальніца. У Мікашэвічах яна была невялікая, бо ў Пінску мелі цудоўную бальніцу страхавога Агенства, з якой была заключана дамова аб унясенні значных укладак (грашовых) "па страхоўцы", каб нашы работнікі маглі карыстацца выдатнымі паслугамі гэтай бальніцы. У Мікашэвічах бальніца была невялікая, на 20 ложкаў, працавалі там два доктары і данціст, у добра аснашчаным кабінеце.   

Нельга таксама не ўспомніць Кааператыў. Ён размяшчаўся ў вялікім мураваным будынку, які з’яўляўся ўласнасцю фірмы "Ольза". Персанал кааператыву быў прафесіянальным, усе атрымлівалі зарплату, але жыллѐ атрымлівалі ад "Ользы" (дарэчы, дарма). Адсюль "удзячнасць" і "прыязнь" да нашага прадпрыемства. Кааператыў праводзіў вельмі разнастайную дзейнасць [un grand magasine — у вялікім магазіне] і, як была патрэба, заўжды мог  разлічваць на фінансавую дапамогу з боку "Ользы".

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.