Цікавая сустрэча

16 сакавіка  Мікашэвіцкую гімназію імя У.І.Нядзведскага наведалі шаноўныя госці з Мінска і Лунінца для цікавай сустрэчы з вучнямі і настаўнікамі. Таццяна Васільеўна Канапацкая прывітала прысутных і прадставіла гасцей.

Спачатку выступіў старшыня Беларускага саюза афіцэраў Лунінецкага раёна падпалкоўнік У.І.Жураўлёў разам  са сваім намеснікам С.Р.Шаруда. Яны падрыхтавалі для ўсіх прысутных прыемны сюрпрыз: уручылі Грамату калектыву гімназіі за актыўны ўдзел у сумесных мерапрыемствах па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, якая і была перададзена дырэктару Высоцкаму Сяргею Пятровічу.

А наступная госця, Таццяна Васільеўна Грыневіч, зачаравала ўсю залу цудоўным выкананнем песень на словы беларускіх пісьменнікаў (У.Дубоўкі, Р.Барадуліна, М.Багдановіча) пад акампанемент гітары.Самым актыўным выканаўцам з залы Таццянай Васільеўнай былі падораны невялічкія падарункі.

Наступным выступоўцам стаў вядомы беларускі пісьменнік Міхась Скобла. Ён прыгадаў, што 2018 год – год малой радзімы. І ў сувязі з гэтым прысутным паэт прапанаваў паэтычныя радкі менавіта на тэму малой радзімы, цікава распавёў пра сваю творчую дзейнасць.

Цікавая сустрэча з цікавымі людзьмі закончылася неймаверна хутка. А перад развітаннем Таццяна Грыневіч разам з вучнямі праспявала вельмі пазітыўную песеньку. Усе прысутныя мелі магчымасць набыць кнігі Міхася Скоблы і ўзяць у яго аўтограф. З добрым настроем і пажаданнем новых сустрэч госці накіраваліся далей да сваіх чарговых слухачоў у г.Лунінец.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter