Сустрэча ў “Літаратурнай гасцёўні”.

Сярод маленькіх “зорачак” лятала, Іх вершамі, паэзіяй натхняла…. 
У такім незвычайным асяроддзі пашчасціла мне гасцяваць сення,17 студзеня, у міжнародны дзень дзіцячага вынаходніцва. Сімвалічны дзень!  Сустрэча з навучэнцамі гімназіі была мне прапанавана за нядзелю Сяргеям Анатолявічам Івановым- настаўнікам рускай мовы і літаратуры 

ДУА”Мікашэвічская гімназія імя У.І.Нядзведскага. Запрашэнне на сустрэчу прыемна ўзрушыла і, разам з тым, надало хвалявання перад ганаровым мерапрыемствам. Будучы чалавекам адказным і ўдзячным (прызнанне грамадскасцю маіх твораў набліжаецца ўсё ж такі!))) 

Пачала рыхтавацца: падбірала вершы для школьнай аўдыторыі, выдумляла віктарыну з прызамі, вырабляла кручком закладкі-карункі, заказала у лунінецкайдрукарні кніжкі-малышкі з гумарыстычным вершам “ Как я в Удрицке бывала». У госці без падарункаў не ездзяць! Працавала нядзелю)))) Сяргей Анатолявіч раз-пораз телефанаваў, удакладняў акалічнасці сустрэчы, пытаў, ці не перадумала я ехаць у Мікашэвічы. 

Ну, і як тут адмовішся! Прызнанне мяне, як паэта мясцовага разліву, само плыве ў рукі))))) Ды й прываблівала гутарка з дзіцячай аудыторыяй- непасрэднай, зацікаўленай! 

Да таго ж, дзянёк выдаўся адмысловы! Снежны покрыў за ноч выбяліў зямлю, а зіма з ранку працягвала цярусіць снежнымі пярынкамі. 

Сяргей Анатолявіч сам сустракаў мяне каля цягніка. Ішлі ў гімназію пешшу( адлегласць не малая) па рыхлым бялюткім снезе, размаўлялі аб усім. Пра сябе адзначыла: прыемны, далікатны мужчына; цікавы суразмоўца. У гімназіі паручыў мяне педагогу-арганізатару Таццяне Ўладзіміраўне Крывулец, а сам пайшоў на ўрок. Да пачатку нашага агульнага мерапрыемства заставаўся некаторы час і мы яго правялі з Таццянай у сардэчнай размове. Яна частавала мяне духмянай гарбатай і смачнымі цукеркамі. За павольнай і цікавай гутаркай прыйшлі да высновы, што мы з ёй амаль землячкі - з Мінскай вобласці родам. 

Таццяна зрабіла мне невялічкую экскурсію па таямнічых і ўтульных калідорах і аўдыторыях гімназіі. Прызналася, што працаваць тут - адно задавальненне! І калектыў педагогаў-цудоўныя людзі! І сапраўды, тут, як у добрых гаспадароў: аўдыторыі невялікія, але чыстыя, багатыя зелянінай вазонаў. А колькі рознай інфармацыі на стэндах для вучняў і наведвальнікаў! Фотаздымкі выдатнікаў вучобы, медалістаў, заслужаных педагогаў уражвалі сваёй колькасьцю! Сапраўдны музей! Пажартавала:
- Вы працуеце ў музеі! 

Паступова наступіў час сустрэчы ў “Літаратурнай гасцёўні”. Так, менавіта, называецца мерапрыемства, якое рэгулярна ладзіцца ў гэтай установе адукацыі. Прагучаў двойчы школьны званок. 
Вучні 7-га, 8-га, 9-га, 10-га класаў- аматары паэзіі- хутка запоўнілі аўдыторыю. Ніякай штурханіны! “Выхаваныя і дысціплінаваныя”,- прыкмеціла я. Гімназія ж, як ні як!) Адкрытыя, усмешлівыя,крышачку сарамлівыя! 
І пачаўся звычайны ўрок, на якім у ролі вучня была я і адказвала на пытанні: Як ядайшла да “такого” жыцця? Што прымушае мяне займацца “гэтым”? Чым захапляюся яшчэ? 

Адказвала на пытанні сваімі вершамі. Асабліва з захапленнем слухалі паэму “ВАЎЧЫЦА ЯРА”. 

Маладыя “зорачкі”- паэткі- Баязітава Даша, Пуцель Насця, Кароткая Мілена і Галік Вольга парадавалі сваімі вершыкамі. Цудоўна! Так трымаць, дзяўчынкі! Мае самаробныя падаруначкі знайшлі сваіх цудоўных трымальніц. Зробленыя з асаблівай цеплынёй, яны будуць нагадваць дзяўчынкам аб гэтай сустрэчы. 

У невялікай віктарыне аб прыказках і прымаўках узнагароды ў выглядзе кніжак - малышак, атрымалі два хлапчукі-эрудыты. 

У гонар нашай сустрэчы, дырэктару установы ДУА “ Мікашэвіцкая гімназія імя У.І Нядзведскага” Высоцкаму Сяргею Пятровічу, прэзентавала для бібліятэкі, ў карыстанне вучнямі, зборнік вершаў паэтаў лунінеччыны” КОГДА НЕ МОЛЧІТ ДУША”,выдадзены ў кастрычніку 2017 года народным паэтычным клубам “Муза” Лунінецкага ГДК пад кіраўніцтвам Бандарэнкі Ганны Пятроўны. У гэтым зборніку надрукаваны і тры мае вершы: “Пастушок”і “Анёлак” на беларускай мове і верш на рускай мове “ Благодатна пора”.Сяргей Пятровіч быў вельмі ўдзячны за такі падарунак. У адказ я падзякавала цудоўных людзей, майстроў сваёй справы за падтрымку таленавітых дзетак, за намаганні ў развіцці рознабаковых талентаў. Якія МАЛАЙЦЫ! Так дзеткі далучаюцца да прыгожага літаратурнага слова. Стымулююцца розныя пробы пяра штогоднім выданнем зборніка твораў літаратурнай творчасці вучняў пад назвай “ВЗГЛЯД СКВОЗЬ ПОЭЗИЮ”. 

Ініцыятар і рэдактар гэтых выданняў- Сяргей Анатолявіч Іваноў. Дзякую ўсім за цудоўны дзень ў маім цікавым жыцці!

З павагай Валянціна Трухнова. 17 студзеня 2017года.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter