У вянок Максiму

Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. У снежні 2016 года бібліятэкі Лунінеччыны, як і ўся краіна, адзначылі 125-годдзе паэта. Бібліятэкары арганізавалі цыкл мерапрыемстваў "У вянок Максіму", які ўключаў тэматычныя выставы, літаратурна-музычныя і паэтычныя вечары і мноства іншых мерапрыемстваў.

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар "І зорка гарыць, і не вяне вянок...".  У мерапрыемстве прымалі удзел дзесяцікласнікі Мікашэвіцкай сярэдняй школы №2, якія разам з настаўніцай Марынай Віктараўнай Краўчук распавялі прысутным  пра такі кароткі, але такі яркі, таленавіты жыццёвы шлях класіка беларускай літаратуры. А выкананне акапэльна раманса "Зорка Венера "Дар'яй Мігаленяй вызвала незмаўкаючыя апладысменты. Вельмі спадабаліся песні пад гітару, якія прадставіла Ніна Юрча. Потым бібліятэкары прапанавалі гасцям вечара віктарыну "Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча", а завяршылася вечарына акцыяй "Чытаем Багдановіча разам", у якой прынялі ўдзел усе аматары беларускага слова, якія прыйшлі адаць даніну памяці вялікаму паэту.

   У цэнтральнай бібліятэцы прайшла паэтычная вечарына “Нязгаснай зоркай ты ў небе Айчыны навекі” (фота ўнізе).  Работнікі бібліятэкі, а таксама настаўніца беларускай літаратуры Наталля Яворская і журналіст Вадзім Жылко пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй Максіма Багдановіча, самымі цікавымі момантамі яго жыцця і творчай дзейнасці. З задавальненнем слухалі школьнікі вершы паэта, з азартам удзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў Багдановіча і віктарыне, прысвечанай яго творчасці.

 Шэраг мерапрыемстваў прайшоў у сельскіх бібліятэках: літаратурна-музычныя вечары "Дзіўная зорка Максіма" (Лунін), "Незабыўны Максім Багдановіч" (Дзятлавічы, Сінкевічы), літаратурны кактэйль "Паэт красы і гармоніі" (Цна), паэтычна-музычная гасцёўня "І застаўся ты ў нашых душах" (Вялікія Чучавічы), гадзіна творчасці "Раскрыйце мае кнігі" (Дрэбск) і інш

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter