У празаiчных i паэтычных творах беларускай мастацкай лiтаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзiцяцi жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяўi узаемаадносiн, развiваюцца уяўленнi ,узбагачаюцца эмоцыi, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму уздзеянню розныя: праз апавяданнi дзецi пазнаюцьлаканiчнасць i дакладнасць слова : у творах малога фальклорнага жанру i вершаў улоўлiваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмiчнасць; лiтаратурныя i народныя казкi раскрываюць перад iмi яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы жывымi вобразнымi характарыстыкамi , параўнаннямi.
Да нашых выхавальнiкаў сярэдняй группы №9 завiтаў паштальён, якi прынёс незвычайныя паштоўкi для дзяцей з загадкамi.
Занятак прадаўжаўся з мэтай знаёмства дзяцей з жывёлами беларускiх лясоў, фармiравання умення суадносiць назвы жывёл iiх дзiцянят з малюнкамi; замацоўвання характэрных прыкмет некаторых жывёл, назвы колераў, развiцця камунiкатыўных навыкаў дзяцей.
Дзякуючы уменню успрымаць лiтаратурны твор Алеся Якiмовiча « Звяры нашых лясоў», выхавальнiкi зноў «сустрэлiся» з жывеламi беларускiх лясоў, з задавальненнем пагулялi у гульнi « Пазнай i назавi», « Якога колеру ?», « Хто у каго?», « Даскажы славечка», « Заiнька за садочкам», а таксама вызначылiў каго самы кароткi хвост, вострыя зубы, доугiя вушы..? Цiкава i весела прайшоў занятак, кожны з задавальненнем выбраў сабе смайлiк , якi усмiхаецца.