Ой, ладачкi-ладкi, святкуем Калядкi!

Каляды здаўна былi адным з наiбольш цiкавых i распаўсюджаных зiмовых свят, якое азначае паварот сонца з зiмы на лета. Святочныя калядныя традыцыi з’яўляюцца важнай часткай народнай культуры. Вось i сёння ў нашым садку адбылося святкаванне Каляд.

У госцi да дзяцей завiталi калядоўшчыкi з Каляднай зоркай. Каза-весялуха, якая сiмвалiзуе дабрабыт i багаты ўраджай, якую дзецiў карагод бралi, ёй дагаджалi, ды прысмакi розныя давалi.Цыганка таргавала Каровай гаспадыне i гаспадару, варажыла. Усе разам яны стварылi атмасферу вясёлага народнага свята. Праз прыказкii прымаўкi, калядныя песнi, народныя музычныя гульнi, карагоды дзецi атрымалi магчымасць далучыцца да традыцый народнай культуры.

Вясёлы настрой, смех, гумар, вiншаваннi, панавалi на свяце. А якое ж свята без пачастункаў, падзяк за шчырыя пажаданнi? Шмат станоўчых пачуццяў i ўраджанняў ад свята атрымалi не толькi выхаванцы, але i дарослыя.

Свята, свята Каляда, весялей цябе няма.

Сёння ў нас Калядкi, блiны ды аладкi!

Ой, ладачкi-ладкi, пляскаем у ладкi!

Ой, ладачкi-ладкi, святкуем Калядкi!

Сумных сёння тут няма: цешаць гульнi розныя,

Цешыць нас усiх зiма – снежная, марозная!

Ходзiм, ходзiм грамадой, усiх вiншуем з Калядой!

Нiводну групу не мiнаем, са святам усiх вiтаем!

Вяселыя калядкi – да нашай хаткi!

Песнi, танцы не ў цiшы.

Весялiмся ад душы.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter