Сюжэтна-ролевая гульня "Кабінет доктара Айбаліта"

Сюжэтна-ролевая гульня "Кабінет доктара Айбаліта"

Дашкольнае дзяцінства – вельмі важны перыяд у станаўленні асобы. Гэта час, калі дзіця набывае першапачатковыя веды пра навакольны свет, фарміруе адносіны да людзей і іх працы, атрымлівае навыкі правільных паводзін. Значнае месца ў жыцці дашкольнікаў займаюць гульні. 

Асаблівае месца займаюць сюжэтна-ролевыя гульні, арганізаваныя выхавацелем разам з дзецьмі. У гэтых гульнях выхаванцы адлюстроўваюць усё тое, што бачаць вакол сябе ў жыцці і дзейнасці дарослых. І сёння ў сярэдняй групе №11 адбылася сюжэтна - ролевая гульня "Кабінет доктара". Выхавацель Пракапович І. У. у даступнай форме, пераапрануўшыся ў доктара Айбаліта, вельмі цікава распавядала дзецям пра здаровы лад жыцця. Выхаванцы, апынуўшыся ў кабінеце ўрача, прадоўжылі знаёмства з прафесіямі медыцынскіх работнікаў і па чарзе паспрабавалі сябе ў ролі медыцынскага персаналу. 

Гульня прайшла ў пазітыўным настроі.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.