
14 сакавіка ў сярэдняй групе №11 нашай дашкольнай установы адбылося фальклорнае свята “Гуканне вясны”. Мэтай свята было фарміраванне цікавасці да беларускай мовы, жаданне авалодваць ёю, садзеянне асваенню новымі ведамі пры ўдзеле ў фальклорным свяце, выхоўванне эмацыянальнага водгука і пачуцця радасці і гонару за родны кут.

Выхаванцы пазнаёміліся з заклічкамі, гульнямі нашых продкаў, карагодамі. Дзеці з задавальненнем спявалі беларускія песні, танцавалі, клікалі вясну.

Мы спадзяемся, што атрыманыя выхаванцамі веды, дапамогуць ім у дальнейшым жыцці, а цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры будзе ўмацоўвацца з года ў год.




Подробнее...