Пачынаем размаўляць па-беларуску! "Беларускае адзенне"

З мэтай забяспячэння рэалізацыі нацыянальнага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі у нашай дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі - сад № 1 г. Мікашэвiчы» кожны чацвер - беларускамоўны дзень.

Педагогі і выхаванцы нашай установы ў гэты дзень з прыемнасцю жадаюць «добрай раніцы», «смачна есці», размаўляюць па-беларуску. Праходзяць заняткі, мастацка - моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры.

I сення ў сярэдняй групе №7 выхавальнiк дашкольнай адукацыi Ляшкевiч Г. У. правяла занятак па развіццю беларускага маўлення «Беларускае адзенне». У госцi да выхаванцаў прыйшлi Аленка i Янка. Яны пазнаемiлi дзяцей з назвамi адзення, прынеслiз сабою глiняны гаршок . Выхаванцы з захапленнем слухалі цікавы расказ, самі расказвалі пра адзенне, якое ім спадабалася. Акрамя гэтага педагог чытала дзецям творы на беларускай мове i разам з выхаванцамi гуляла ў народныя гульні.

 Усе гэта садзейнічае выхаванню павагі да традыцый беларускага народа, узбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей, выклікае любоў і павагу да роднага слова, жаданне размаўляць па-беларуску.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter