Кожны чацвер беларускамоўны дзень у сярэдніх і старэйшых групах.

У нас кожны чацвер беларускамоўны дзень у сярэдніх і старэйшых групах. Выконваючы гэтую традыцыю,  усе заняткі ў гэтых групах праводзяцца толькі на беларускай мове. Выхавальнікі дашкольнай установы, музычныя кіраўнікі і кіраўнік фізічнага выхавання ўсе размаўляюць на роднай мове. 

Сёння выхаванцы старэйшай групы №4 на музычным занятку гулялі ў беларускія народныя гульні «Верабей», «Ручаёк», «Шастак" і іншыя, падчас якіх фараваліся паводзіны дзіцяці, рысы яго асобы, выхоўвалi пачуццё дружбы, калектывізму, развівалі разумовыя і творчыя здольнасці выхаванцаў.  

Не менш цікавы занятак правяла і Пракаповіч I. У. з выхаванцамі сваёй сярэдняй групы №11. У госці да iх прыйшоў Бульбашык са сваімі сябрамі: лялькамі Алесяй і Васільком. Дзеці пазнаёмілі гасцей з беларускiм народным адзеннем і арнаментам. Выхаванцы дашкольнай установы адчулі сябе сапраўднымі майстрамі, зрабіўшы ў падарунак гасцям палавік з нітак.

Заняткі на беларускай мове спрыяюць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter