Успамін з Мікашэвіч. Стэфан Марыян Раствароўскі
На заканчэнне гэтых успамінаў яшчэ два сюжэты (дзьве сітуацыі). Шчыра цікавіўся ўсімі з’явамі (падрабязнасцямі) жыцця рабочых. Меў такуюж рэпутацыю (аўтарытэт) сярод людзей, як і дырэктар. Якое гэта задавальненне!
Чэрвень 1939 года — дырэктар за граніцай. Паўната праў па кіраўніцтву фабрыкай у мяне. Раблю будзѐнны абход фабрыкі (гэта рабілася не адзін раз на дзень). Затрымаўся пры палоснай піле, у аддзеле (цэху) lamelek. Цудоўная машына, вялікіх памераў. Працуе на ѐй высокакваліфікаваны рабочы Лазарэнка, мужчына каля 50 гадоў, з доўгімі вусамі, спакойны, не гаварлівы, але незвачайна старанны ў працы. Любіў машыну і ўтрымліваў яе ў такой чысціні, як на караблі. Усе часткі былі дагледжаны і блішчалі чысцінѐй.