Успаміны з Мікашэвіч (30-40 гады ХХ стагоддзя)

Аўтар прапанаванага вам расказу, Стэфан Марыян Раствароўскі (1907-1981), дачакаўся зусім нядаўна свайго жыццяапісання ў польскім біяграфічным слоўніку (том ХХХII, стар. 238-240): нарадзіўся ў Кракаве, вучыўся ў школе г. Любліна, скончыў Вышэйшую Гандлѐвую Школу ў Антверпене, па заканчэнню службы ў войску пачаў працу ў Польскім Прадстаўніцтве (Агенстве) Экспарту Драўніны на прадпрыемствах фірмы ―"Агахель" і ―"Ольза" на Палессі, ў павятовым мястэчку Мікашэвічы, выконваў абавязкі намесніка дырэктара не поўных два гады да пачатку вайны 1939 года.

Быў сведкам вераснѐўскай кампаніі. У час акупацыі працаваў у лясной адміністрацыі ўласнасці Замойскіх, супрацоўнічаў (у гады вайны 1941-1945 гадоў) з А.К. (Армія Краѐва) 1, некалькі месяцаў адбываў пакараннне за сабатаж у турме. У 1945-46 гадах прымаў удзел у тайнай арганізацыі (―W i N‖— ―Вольнасць і Незалежнасць‖)2. Эмігрыраваў, жыў спачатку ў Бруселі, затым у Францыі. Заўжды працаваў ў лясніцтве. Пасля вайны ажаніўся, дзяцей, аднак, у яго не было. Памѐр у Францыі.

Галоўнай пісьменніцкай зацікаўленнасцю яго сталі геральдыка і генеялогія, якія мелі дачыненне да роду Раствароўскіх, менавіта ім, Раствароўскім, ѐн прысвяціў манаграфію, у машынапісным варыянце. Апісаў таксама фрагменты ўспамінаў, адзін з іх атрымала рэдакцыя з прапановай публікацыі ад пляменніка і нашчадка памѐршага, Станіслава Яна Раствароўскага.

Успаміны датычылі 1937-1939 гадоў, калі аўтар, у той час малады чалавек, займаў пэўнае становішча на вялікай фанернай фабрыцы, якая была ўласнасцю замежнага капіталу на Палессі, зусім блізка ад савецкай мяжы. Успаміны складаюцца з трох абасобленых тэкстаў. Першы з’яляецца асабістым, надзвычайна жыва апісаным успамінам. Другі ўключае экскурс, прысвечаны ―сацыяльным пытанням на Мікашэвіцкім буйным прадпрыемстве. Трэці ўключае тэхнічнае апісанне функцыянавання фабрыкі і не мае дачынення дапрофілю нашага часопіса; апублікаваць яго згадзілася рэдакцыя квартальніка "Гісторыі Навукі і Тэхнікі".

У рэтраспектыўных успамінах прафесіянальнага леснікаэмігранта некалькіх перадваеннных месяцаў, праведзеных на мяжы Рэчы Паспалітай, у становішчы экспрапрыятара, ва ўмовах амаль каланіяльнага камфорту, што рабіла гэты адрэзак жыцця вельмі прывабным, гэта быў час моцных пачуццяў і асабістых поспехаў, зыходзячы з якіх ѐн мог адчуваць гонар за сябе. Не дзіва, што Раствароўскі распавядае аб той сваѐй працы з энтузіязмам, не пазбаўленым пэўнай дозы самахвальства. Адзнаку апісваемых фактаў, у асаблівасці сацыяльнай палітыкі фірмы “Ольза”, — астаўляем магчымасць ацаніць прафесіянальным чытачам. Думаем, аднак, што і не прафесіяналаў таксама зацікавіць расповед аб малавядомых эпізодах сацыяльна-бытавога жыцця на ўсходніх крэсах Рэчы Паспалітай. Рэдакцыя не ўносіла папраўкі ў тэкст, акрамя нязначных стылістычных правак. Stefan Kieniewicz / Стэфан Кеневіч /.   

"Фабрыка (дыкты фірмы "Ольза") у Мікашэвічах

   У пачатку 1938 года падпісаў кантракт на прыняцце пасады намесніка генеральнага дырэктара фірм „Ольза“ і „Агехель“ — двух акцыянерных таварыстваў (аб'яднанняў), ва ўласнасці якіх былі два абшары (тэрыторыя, зона) на Палессі і магутная фабрыка дыкты ў Мікашэвічах. Абедзве кампаніі з'яўляліся сястрынскімі. Іх падзел быў замацаваны польскімі законамі. „Ольза― была кампаніяй дрэваапрацоўчай прамысловасці, яе ўласнасцю была фабрыка дыкты ў Мікашэвічах, дзве лесапілкі, паркетная фабрыка, фабрыка брыкетаў (спецыяльнай цэглы з драўняных апілак і гліны), таксама сістэма чыгуначнага транспарту, чыгункі (працягласцю 27 км, верагодна, вузкакалейка Люшча–Навасѐлкі-Чучавічы  і вузкакалейка на тэрыторыі фабрыкі Л.П.). „Агахель“ — кампанія, якая была ўласнікам маѐмасці Мікашэвічы і Чучавічы на агульнай плошчы 110 000 гектараў. У склад іх надзвычай вялікіх тэрыторый уваходзілі асвоеныя (уключаныя ў гаспадарку) поласы лесу 70 000 гектараў, два фальваркі (Грабов і Веліс 30 000 га), таксама каля 40 000 панадпрыпяцкіх паплавоў, азѐраў і балот, якія з'яўляліся часткай балота Грычын, большая частка якога належыла дзяржаве. Сам Грычын займаў плошчу 85 000 га і распасціраўся на поўнач ад Прыпяці. На поўдні ад яе балота Х(Г)ало ляжала ва ўласнасці Давідгарадоцкай. Таварыства (аб'яднанне) валодала наступным: 

1.Лясная гаспадарка падзелена на 11 лясніцтваў, займаецца: эксплуатацыяй — (распрацоўкай), пасадкай і вырошчваннем лесу.

2.Лугавая гаспадарка (поплаў) — мела асобнага адміністратара (кіраўніка), уключала 20 000 га сенакосных паплавоў, паступленні ў касу з іх былі вельмі значнымі.

3.Земляробчая гаспадарка (аграрная) — асобны адміністратар,  два фальваркі на адлегласці 40 км. Яны пастаўлялі ўсе свае „набыткі― на патрэбы фабрыкі і рабочага пасѐлка.

4.Адміністрацыя (кіраўніцтва) каналаў — „Агахель― мела пад сваім кіраўніцтвам 750 км. уласнай сеткі каналаў, каля 40 шлюзаў. Арганізацыя сплаву лесу патрабавала вельмі спрактыкаванага кіраўніцтва і тэхнічнага  нагляду.

5. Адміністрацыя ляснога промыслу — 24 смалярні, якія вырабляюць дрэ(а)вяны вугаль, скіпідар (тарпатыну). 

Управа абодвух таварыстваў (аб'яднанняў) месцілася ў Мікашэвічах — астатняй пагранічнай чыгуначнай станцыі, на лініі Пінск-Гомель, у 3-х  км ад мяжы з СССР, 12-і км  на поўнач ад Прыпяці. Угоддзі (уласныя) "Агахель"― межаваліся на поўдні на працягу 21 км з Уласнасцю Давід-Гарадоцкай. Мяжой была сама рака Прыпяць. На поўначы межавалася з Уласнасцю Нясвіжскай. Там былі два суседа — два дзядзькі:  Х. Леон і Х. Кароль Радзівілы.

Офіс абодвух таварыстваў знаходзіўся ў Варшаве. Галоўны, з погляду на ўсе справы да іх вырашэння ў Міністэрствах, у сувязі з экспартам, налогамі і г.д. А ў Антверпене знаходзіліся галоўныя Уласнікі тых таварыстваў, дзе "Кампанія д'Ануас"― мела на руках большасць акцый (95%) "Ользы"― і "Агахелі"―.  Кантракты падпісваліся ў Варшаве пры папярэдніх перамовах з генеральным дырэктарам у Мікашэвічах інжынерам Самуілам  Гомбергам. Тут вымушаны акрэсліць яго вобраз. Гэта быў чалавек, пра якога да канца жыцця зберагу найлепшую памяць, найбольшую павагу. Кожны дзень, праведзены з ім быў для мяне напоўнены вялікім сэнсам. (Я) так яму ўдзячны, пагэтаму і ўспаміны аб ім у мяне засталіся самыя  прыемныя. 

Самуіл Гомберг! Габрэй (яўрэй) — і то з Кіева. Знешні выгляд такі яўрэйскі, што ніхто не мог памыліцца — але тып "сухога яўрэя"― — шчуплы, з вялікім апушчаным носам і вушамі, адтапыранымі, як у афрыканскага слана, погляд, нязмерна мудры, пранікаючы, але добры. Быў падобны да міністра Бэцка, толькі ніжэйшы. Бегла размаўляў на польскім, расейскім, нямецкім, англійскім і французскім — усе мовы вельмі добра асвоены, але ўсе, без выключэння, з вялікім акцэнтам. Самуіл быў інжынер-механікканструктар. Лічыўся адным з лепшых прафесіяналаў у Еўропе, магчыма, нават у свеце — па тэхналогіі апрацоўкі драўніны. У найбольшай ступені меў адміністрацыйныя здольнасці, а пры сваіх здольнасцях разумеў і другія гаспадарчыя працэсы: лясніцтва, земляробства, лугаводства і г.д. Вельмі добры Настаўнік, Настаўнік па прызванню. Быў хрышчоным пратэстантам. Знаў усе філасофіі, аднак быў паслядоўнікам святога Аўгуста і святога Томаша. Дыскусіі, якія праводзіў з Томэкам, маім братам-іезуітам,  адбываліся на самых высокіх узроўнях. Томэк меў думку, што ў душы ѐн, у сваіх перакананнях, блізкі да каталіцызму, аднак не становіцца католікам толькі таму, што гэта магло здацца, як змена веры з-за кар'ерызму. Сам разумеў вельмі вялізнае значэнне каталіцызму на „крэсах („усходніх― Л.П.)― і ў Бельгіі дамогся фундацыі будаўніцтва касцѐлаў (Леніна, Мікашэвічы, Сінкевічы), аплаціў са сваѐй кішэні галоўны алтар у Мікашэвічах з разной разьбой Маткі Боскай. Пінскі біскуп Букраб  так высока цаніў яго, што кожны год прыязджаў на два тыдні ў Мікашэвічы адпачываць да пана Гомберга. Сам чуў, калі біскуп гаварыў: "Люблю (паважаю) дырэктара, каб пан быў католікам, то ўжо даўно пану можна было б прысвоіць званне  Найлепшы Епіскап". 

Гомберг быў жанаты на польскай армянцы, эмігрантцы з Туркестана, магаметанцы, якая таксама перайшла да пратэстантызму. Да асобы Гомберга я буду яшчэ вяртацца. Ён быў маім непасрэдным начальнікам. Па кантракту я меўся быць яго намеснікам і спадкаемцам, вядучым увесь бізнес у Мікашэвічах, таму што ѐн меў думку развіваць на працягу двух гадоў прадпрыемства, а потым пераехаць у Варшаву. Такой была галоўная ідэя. Акрамя вельмі шырокага кола зацікаўленнасці, атрымаў ад Гомберга вопыт незвычайна цікавы і павучальны, сістэму сваѐй далейшай работы.  

Для чаго я быў патрэбен? 

— быў чалавекам, здольным абараняць і прадстаўляць інтарэсы прадпрыемства ў Еўропе  і нават у цэлым свеце  на прадмет экспарту дыкты на вельмі шырокіх прасторах. 

— быў "западнікам"―, ведаў розныя мовы, меў вопыт гандлю драўнінай і лесам, а таксама адміністрацыйны вопыт. 

— быў добра вядомым у ваенным асяроддзі — у Галоўнай Ваеннай Інспекцыі карыстаўся даверам. Сумесная работа з імі магла быць абаюдна карыснай, 

— быў незалежным ад існуючага рэжыму і не быў яго кар'ерыстам. 

Гэта была ўмова, дзякуючы якой меў пэўную падтрымку Галоўнай Веннай Інспекцыі Узброенных Сіл і КАП (Корпуса Аховы Памежнай). Недахопам, які я вельмі добра разумеў, было тое, што з'яўляўся графам. — Але з гэтым нічога не паробіш.   

Спачатку Гомберг паставіў мне наступныя ўмовы: месяц я буду ў Варшаве, дзе ў канторы буду мець магчымасць знаѐміцца з усімі актамі і дзелавымі паперамі і адначасова пазнаѐміцца з ходам спраў ва ўпраўленні. Ніхто ў канторы не ведае, якую пасаду я займу, акрамя пракурора Давідоўскага, які схаваў кантракт сярод іншых дакументаў (ѐн умее захоўваць тайну). Праз месяц павінен прыехаць у Мікашэвічы, але і там не ведаюць, якую пасаду я буду мець(займу). Адкрыю дакументы на месцы. 

Выслаў маѐмасць (мэблю) з Катовіц у Мікашэвічы па чыгунцы багажом. Пасля месяца  працы ў Варшаве прыехаў з Метэкам (мой слуга) і „Роцекам"― — (маім фокстэр’ерам) у Мікашэвічы. Пасѐлак уключаны ў маѐмасць фірм „Ольза"― і „Агахель"―. Вялізная фабрыка дыкты займала 80 га. — Будынак управы, дамы: дырэктара, службовыя, арцелі, некалькі кварталаў шырока разбудаваных  дамоў для жылля пастаянных рабочых, цудоўная школа (уласнасць фабрыкі), Народны Дом, дзе дэманстраваліся гукавыя кінафільмы, касцѐл.

У пасѐлку ўсѐ і ўсе аб усім ведалі, былі "праінфармаваны"―. У гэта асяроддзе прыязджае новы кавалер з прыслугай, з мэбляй і атрымоўвае службовае жыллѐ на 3-ы пакоі (з усімі выгодамі: баня, электрычнасць, ацяпленне). Чуў, што гэта навіна падзейнічала ―як кій у мурашніку. Дырэктар паведаміў, што ў кошт умоўленай платы (1000 злотых кожны месяц) магу, калі будзе патрэба, атрымліваць у касе патрэбныя сумы — касе рэкамендавана выплочваць пану Р., колькі ѐн пажадае. Гэта для ўсіх выглядала вельмі таямніча, аднак быў папярэджаны, каб браў не вельмі многа грошай, бо памеры выплаты могуць адкрыць, якой пасадзе ў таварыстве гэта адпавядае. Дырэктар даў дазвол на бесперашкодны доступ "на фабрыку"― ў любы час, што адносна найстражайшым правілам фабрыкі было адразу прынята — "як спецыяльная міссія". Правілы, якія давалі допуск на тэрыторыю фабрыкі, былі вельмі строгімі з-за блізкасці дзяржаўнай мяжы, папярэджвалася магчымасць сабатажу, такія былі патрабаванні  КАП — (Корпуса Аховы Памежнай).

У першы месяц атрымаў указанні: „хадзіць усюды і паўсюдна і прыглядацца — асабліва да працы на фабрычных пляцоўках. Ніякіх рабочых гадзін, ніякіх абмежаванняў — як пану выпадае―. Хадзіў, глядзеў, вучыўся, дапамагаў дырэктару. Пасля месяца такой работы дырэктар мне кажа: "Пан Стэфан, кідаю пана ў глыбокія хвалі, няхай пан плыве сам. Заўтра пан прымае пасаду кіраўніка змены на месцы ідучага ў водпуск інжынера". Ужо "назаўтра" прыняўся за адпаведную працу — фабрыка працавала ў тры змены. Тыдзень працаваў у першую змену (ад 6-і ранку да 14-00 дня, наступны тыдзень ад 14-00 да 22-00 вечара), затым трэцяя змена (ад 22-00 вечара да 6-00 ранку). На фабрыцы працавала 160 рабочых: 60 —  у I–ю змену; 60 — у II-ю змену і 40 — у III-ю змену. За якасць прадукцыі нѐс адказ кіраўнік змены і адным з іх быў я.  У першы месяц атрымаў указанні: „хадзіць усюды і паўсюдна і прыглядацца — асабліва да працы на фабрычных пляцоўках. Ніякіх рабочых гадзін, ніякіх абмежаванняў — як пану выпадае―. Хадзіў, глядзеў, вучыўся, дапамагаў дырэктару. Пасля месяца такой работы дырэктар мне кажа: „Пан Стэфан, кідаю пана ў глыбокія хвалі, няхай пан плыве сам. Заўтра пан прымае пасаду кіраўніка змены на месцы ідучага ў водпуск інжынера―. Ужо „назаўтра― прыняўся за адпаведную працу — фабрыка працавала ў тры змены. Тыдзень працаваў у першую змену (ад 6-і ранку да 14-00 дня, наступны тыдзень ад 14-00 да 22-00 вечара), затым трэцяя змена (ад 22-00 вечара да 6-00 ранку). На фабрыцы працавала 160 рабочых: 60 — у I–ю змену; 60 — у II-ю змену і 40 — у III-ю змену. За якасць прадукцыі нѐс адказ кіраўнік змены і адным з іх быў я.  

Гэтую работу выконваў два месяцы, а дырэктар у гэты час прыглядаўся да мяне. Людзі прывыклі да таго, што буду супрацоўнікам дырэкцыі фабрыкі… І вось новае пастанаўленне. ―Заўтра пан павінен будзе азнаѐміцца з усѐй экспартнай поштай у галоўным офісе (канторы), не перарываючы вывучэння фабрыкі‖. Была гэта справа, якую ведаў па сваѐй адукацыі і шамтгадовай практыцы ў Гдыні і Гданьську. Праз месяц ведаў добра ўсе кантакты і карэспандэнцыі, якія прыходзілі з усяго свету на французскай, ангельскай і нямецкай мовах.

Вызывае мяне дырэктар і кажа: "Ужо болей у таямніцы "гуляць" не будзем, пан павінен быць афіцыяльна прыняты на пэўную пасаду! Заўтра пан стане інспектарам эксплуатацыі лесу і аклад пана ўжо не будзе тайнай. Прапаную пану павышэнне да 1200 злотых". Гэта быў новы "кій у мурашнік". Усе інжынеры і ўпраўленцы прывыклі да думкі, што буду "на фабрыцы",  аднак, аказалася — у галоўнай канторы фірмы "Ольза". Зараз жа прагучала, што выплата мне «будзе праводзіцца з рахунку "Агахель" і што я буду інспектаваць эксплуатацыю лесу. Усѐ вакол задрыжэла ад нечаканасці! І якая выплата! — Назаўтра з'явіўся ўказ дырэктара аб тым, каб я атрымаў у распараджэнне аўтамабіль (Ford 8 V—1938 — Torpeda) і шофера — неацанімага ліцьвіна-(беларуса), пана Харытановіча, таксама дом, які адпавядае рангу віцэ-дырэктара. Таго ж дня Метэк пачаў перасяляцца, а я разам з дырэктарам выехаў на агляд лесу і ўгоддзяў. Дзесяць дзѐн працягваліся аб’езды, мы "наязджалі" па 120 км у дзень, то на аўтамабілі, то на конях, наведвалі лясніцтвы, дзе знаѐміліся з персаналам работнікаў і служачых. У вольны час мусілі знаѐміцца з планамі ляснічых па эксплуатацыі лесу, умовамі працы рабочых, транспарту і г.д. — Аднак, не маглі ўхіляцца ад работы на фабрыцы. Кожны дзень вывучаў экспартную карэспандэнцыю (пошту). 

Надыходзіў кастрычнік — пачатак зімовай эксплуатацыі лесу. Кастрычнік, лістапад, снежань — дзень у дзень ездзіў аўтамабілем, наведваў угоддзі, якія чста знахдзіліся больш як за 120 км ад Мікашэвіч. Маючы схільнасць да парадку ва ўсім, вымушаны быў усѐ запісваць, вучыўся правяраць і аддаваць распараджэнні, каб набыць сабе пэўны аўтарытэт. Дырэктар не толькі назіраў (за мной), але і кантраляваў. Два разы на месяц ѐн браў свой аўтамабіль і выязджаў разам са мной "на тэрыторыі". 

Працяг будзе..... 

Крынiца http://luninec.by2.by/index.html

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter