Традыцыі беларускай культуры
Развiццё асобы дзiцяцi ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмi беларускай мовы. Знаёмства дзяцей з жыццём i побытам беларускага народа – сувязнае звяно ў далучэннi дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасцi. Кожнае дзiця павiнна ўмець спяваць свае народныя песнi, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкавалi святы ў нашым краi, любiць свае родныя мясцiны.