Драматызацыя казкі выхаванцамі дашкольнай установы
Выхаванцы сярэдняй групы №2 вельмі любяць драматызаваць казкі. Але яшчэ больш любяць падарожнічаць. У адно такое падарожжа мы і адправіліся. У казках бывае страшна, у казках бывае цяжка, але заўсёды цікава. І заўсёды дабро перамагае зло. У казачнай краіне нас чакалі дзядуля Іван і бабуля Надзея, якія з намі пагулялі ў гульню "Званочак", дзе дзецi з задавальненнем распавядалі пра свае любімыя казкi. Дзецi, паказалі бабулі з дзядулем казку "Ліса, мядзведзь і певень", "Калабок".