Чытаем творы аб Радзіме

Чытаем творы аб Радзіме

На выхыванне пачуцця патрыятызму, фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi дзiцяцi дзейсны ўплыў аказвае мастацкая лiтаратура.

Лiтаратурныя творы актыўна ўздзейнiчаюць на пачуццi i розум дзiцяцi, развiваюць яго эмацыянальную сферу. Дарослы ў зносiнах з дзiцем павiнен памятаваць, што мастацкая лiтаратура – гэта сродак развiцця чалавечнасцi, дабрынi i спагады, грамадзянскацi, самасвядомасцi, пачуцця нацыянальнай годнасцi. З дапамогай лiтаратуры выхаванцы не толькi атрымлiваюць пэўныя веды, але i больш свядома ставяцца да такiх паняццяў, як «Радзiма», «Бацькаўшчына». Мастацкiя творы дапамагаюць падштурхоўваць дашкольнікаў да пытання «хто я i што значу».

Вось так, крок за крокам, гартаючы старонкi беларускiх кнiг, мы ствараем для выхаванцаў яскравы, эмацыянальна насычаны, непаўторны вобраз роднай краiны.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.