Памяці У.І.Нядзведскага прысвячаецца…

17 кастрычніка 2019 года ў гімназіі адбылася традыцыйная літаратурная гасцёўня ў гонар памяці беларускага літаратара У.І. Нядзведскага, чыё імя носіць наша навучальная ўстанова з 2005 года. Гасцямі гімназіі ў гэты дзень сталі тыя людзі, хто добра знаёмы са спадчынай нашага земляка і для каго літаратурная творчасць стала сэнсам жыцця: беларускія пісьменнікі Андрэй Міхайлавіч Федарэнка, Васіль Аляксеевіч Жуковіч і Уладзімір Вікенцьевіч Мароз, а таксама Людміла Васільеўна Несцяровіч, бібліятэчны дзеяч з Мінска.

Мерапрыемства пачалося з прагляду кароткага відэароліка, падрыхтаванага вучнямі 11 класа Здрокам Анатолем і Сергель Кацярынай па матывах верша Уладзіслава Іосіфавіча “Размова з адсутнымі”. Вядучыя мерапрыемства (вучні 10 класа Мартынчук Уладзіслаў і Трухановіч Дар’я) нагадалі асноўныя моманты жыцця славутага земляка. Біяграфічныя звесткі былі дапоўнены вершамі Уладзіслава  Нядзведскага у выкананні вучня 7 класа Лышчанкі  Кірыла, вучня 10 класа Пракаповіча Вадзіма і вучня 8 класа Войткуса Івана. Сёння таксама адбылася прэм’ера музычнай кампазіцыі “Песня Купалы” на словы У.І.Нядзведскага ў выкананні вучняў 10 класа Трухановіч Дар’і, Вечара Данііла і Войткуса Станіслава.

Па традыцыі ў гэты дзень лепшым навучэнцам, якія спрабуюць сябе ў творчай літаратурнай дзейнасці, з рук гасцей гімназіі былі ўручаны Граматы і салодкія падарункі: вучаніцам 9 класа Івашкевіч Анастасіі, Ярмоліч Анастасіі і Касцюкевіч Мілане, а таксама вучню 8 класа Татуру Раману.

Пазнаёміцца бліжэй са знакамітымі гасцямі падчас “Урока з пісьменнікам” пашчасціла вучням 2-га, 3-га, 4-га,8-га, 10-га і 11-га класаў. Да вучняў пачатковых класаў завітаў Васіль Аляксеевіч Жуковіч, які распавядаў ім пра сваё дзяцінства і прачытаў свае вершы, васьмікласнікі змаглі пагутарыць з Андрэем Міхайлавічам Федарэнка пра яго жыццёвы і творчы шлях, а вучні 10-11 класаў атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні аб беларускай паэзіі і кінематографе ад Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза.

Вялікую ўдзячнасць усім гасцям за праяўленую ўвагу да мерапрыемства выказаў дырэктар гімназіі С.П.Высоцкі. Вучні і настаўнікі гімназіі вельмі ўдзячныя Людміле Васільеўне Несцяровіч, якая штогод дапамагае арганізоўваць літаратурныя сустрэчы, што так кранаюць душу, далучаюць да беларускай мовы і літаратуры, спрыяюць фарміраванню пачуцця гонару за свайго земляка і сваю малую радзіму.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter