Сёння ў старэйшай группе №4 выхаванцы адправіліся ў падарожжа "Мой родны горад - Мікашэвічы". Спачатку дашкольнікі пазнаеміліся са старажытнай картай Беларусі, дзе знайшлі месца знаходжання роднага горада.
Выхаванцы ўдасканалілі свае веды пра родны горад і герб,
далучыліся да гісторыі горада Мікашэвічы, пашырылі веды пра магутнае прадпрыемства "Граніт",
а таксама выхоўвалі пачуццё павагі да жыхароў горада, гонар за працоўныя дасягненні землякоў і любоў да роднага гораду.