КЛІЧА ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ!

У Мікашэвічах адбыўся выпускны баль навучэнцаў устаноў адукацыі. Нягледзячы на традыцыйнасць мерапрыемства, для 129 юнакоў і дзяўчын, атрымаўшых сёлета атэстаты аб сярэдняй адукацыі, гэтая важная падзея была напоўнена радасцю з лёгкай ноткай суму.

Сотні людзей рознага ўзросту віталі выпускнікоў, якія святочнай калонай прайшлі па цэнтральных вуліцах Мікашэвіч да Палаца культуры РУВП “Граніт”. Там маладыя людзі загадалі жаданні і адпусці адначасова ў неба паветраныя шары, размаляваўшы яго колерамі вясёлкі. Потым пад апладысменты гараджан накіраваліся па імправізаванай чырвонай дарожцы ў глядзельную залу ўстановы культуры.

Упэўненасці ва ўласных сілах, энергіі і поспеху пажадаў учарашнім школьнікам намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Савина, які ўручыў залатыя медалі выпускнікам гімназіі імя У. Нядзведскага Анастасіі Глушань, Паўлу Заруцкаму і Арцёму Лабко.Шмат цёплых, шчырых слоў у адрас галоўных герояў свята, іх бацькоў і настаўнікаў прагучала ў выступленні намесніка старшыні гарвыканкама Ларысы Альгамец. А намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Шэўчык узнагародзіла падзячнымі лістамі пераможцам конкурсу “Лепшы настаўнік”. Сёлета імі сталі Аксана Кохан ( СШ №1), Людміла Насовіч ( СШ №2) і Вольга Войткус ( гімназія імя У. Нядзведскага).

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі ўручылі сваім выхаванцам атэстаты сталасці.  Завяршылася афіцыйная частка святочным канцэртам калектываў мастацкай самадзейнасці Палаца культуры РУВП “Граніт”. Паўзы паміж нумарамі запоўнілі выпускнікі, якія парадавлі гледачоў арыгінальнымі песнямі і танцамі.

 

Комментарии   

0 #1 Termik A.В. 17.06.2017 20:18
Видео выпускников: 1.

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter