Спортсмены за здоровый образ жизни!

Традыцыяй стала на зімовых канікулах праводзіць спартакіяду сярод настаўнікаў фізічнай культуры і трэнераў спартыўных школ. Сёлета ў спартыўнай зале сабраліся тры каманды. Зборную гарадскіх школ Лунінца і Мікашэвіч узначаліў Аляксандр Аляшкевіч (СШ №2 г. Лунінца), вясковых школ – Аляксандр Гарагляд (Лунінская СШ), спецыялізаваных спартыўных устаноў – Міхаіл Санюковіч (СДЮШАР).

Удзельнікаў спаборніцтваў вітала старшыня райкама прафсаюзаў Нэлі Рафаловіч. Яна ж разам з іншымі аматарамі спорту сачыла за ходам падзей і падтрымлівала калег на працягу ўсіх выпрабаванняў. Усяго іх было 7.

У дартсе і валейболе перамаглі трэнеры-выкладчыкі спартыўных школ, якія занялі выніковае трэцяе месца. У футбольным боўлінгу і настольным тэнісе не было роўных вясковым настаўнікам. Яны ж сталі сярэбранымі прызёрамі спартакіяды. А перамога дасталася зборнай гарадскіх школ, якая была недасягальнай у гіравым спорце, баскетбольнай эстафеце, кіданні калец, і ў выніку ўсяго на адно ачко апярэдзіла бліжэйшых праследавальнікаў.

Узнагароды пераможцам і прызёрам прадаставілі прафсаюзная арганізацыя і РФСК “Здароўе”. Прызы лепшым спартсменам Іне Насковіч (СШ №2 г. Лунінца) і Вользе Верас (Краснавольская яслі-сад-БШ) уручыў старшыня райкама прафсаюзаў Ігар Гапон.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter